Вясновае сонца - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Вясновае сонца
Вясновае сонца
     
     Якое цудоўнае наша жыццё –
     Вясна завітала ў хату!
     Зноў сонечных нам не злічыць прамянёў,
     Іх сонца падарыць багата.
     
     На ясені хутка лісточкі пайдуць,
     Ён імі ўкрые галіны.
     А ў полі з зямлі прадзяўбліся расткі,
     Трава паўкрывае даліны.
     
     Вясна прыляцела як птушка ў свой час,
     Звініть і сакоча з бусламі.
     І мірнае неба не зыйдзе ад нас,
     Яно назаўжды будзе з намі.
15.03.24
Каталог TUT.BY Rambler's Top100