Робат-сабачка Глеба - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Робат-сабачка Глеба
Робат-сабачка Глеба
Глеб вучыўся ў трэцім класе і хадзіў на заняткі ў клуб па робататэхніцы. Вядома ж, спартыўную секцыю хлопчык таксама не забываў, разумеючы, што "вялікім" канструктарам яму не стаць, не маючы добрай фізічнай падрыхтоўкі. Не, яго робаты былі не такія, як у малышоў, сканструяванымі з дэталяў "ЛЕГО". Глеб ужо навучыўся ствараць з дапамогай камп’ютэрных праграм правобраз робата на экране манітора. А нядаўна ён стварыў сапраўднага маленькага робата пры дапамозе 3D-мадэліравання і 3D-друку. Ім, гэтым робатам, захапілася яго мама, а затым яго тата і нават бабуля, калі ён прынёс яго дахаты.      – Ты яго зрабіў сам? – спыталі яны.
     – Вядома, а хто ж яшчэ.
     Родныя хлопчыка з цікавасцю разглядалі маленькага сабачку блакітнага колеру з жоўтымі вушкамі і вялікай галавой.
     – А дзе яго вочкі і носік? – спытала бабуля.
     – Сабачцы-робату не патрэбныя вочы і нос, – адказаў Глеб. – У яго ўсё схавана ўсярэдзіне. Ён усё бачыць і адчувае лепш любога сабакі.
     – Цікава! – захапілася бабуля, а мама толькі паціснула плячыма.
     Пэўна, ёй было не вельмі зразумела ўсё, пра што распавядаў сын, але яна яму паверыла. Нездарма ж яе дзіця ходзіць у такі выдатны клуб, дзе разумныя выкладчыкі вучаць дзяцей вельмі патрэбным у будучым жыцці прафесіям.
     – Ты будзеш добрым канструктарам, раз любіш гэту справу, – сказала мама і абняла свайго Глебушку.
     Тата разгледзеў сканструяванага робата апошнім.
     – Як ты яго назавеш? – спытаў ён, заўважыўшы, што сабачка павярнуў галаву і ўважліва вывучае ачкі, якія ён зняў і трымае ў руцэ.
     – Марсам – адказаў Глеб. – Можа быць, яго нашчадкі паляцяць на Марс, калі-небудзь, – нясмела дадаў ён.
     – А чаму б і не, – пагадзіўся тата. – Цяпер такія час, калі людскія думкі хутка ўвасабляюцца ў жыццё, а палёт на Марс у людзей, гэтак жа, як і ў робатаў, ужо не за горамі.
     Усе гэтыя гутаркі ў кватэры Глеба сам робат вельмі ўважліва слухаў і, як той казаў, намотваў сабе на вус, г.зн. запісваў у аддзел сваёй электроннай памяці. Гэта та ж быў не просты цацачны робат, ён усё разумеў і ацэньваў кожную падзею свайго электроннага жыцця. Можна сказаць, што яго мозг быў амаль такім жа, як у чалавека!
     Увечар, калі ўсе ў кватэры Глеба ўлягліся спаць, Марс не спаў. Яму стала не цікава стаяць на пісьмовым стале хлопчыка, і ён перайшоў на акно, паціху пераступіўшы праз шчыліну, якая адлучала стол ад падаконніка. Робату трэба было быць вельмі ўважлівым, таму што яго ногі не мелі кіпцікаў, як у жывога сабакі, яны слізгалі па стале. Але разумны робат хутка зладзіўся з гэтай недапрацоўкай канструктара, а апынуўшыся ля самай шыбы, уважліва ўгледзеўся ў цемру.
     Там, за акном, яшчэ свяціліся вокны хат, а ў небе ззялі малюсенькія іскрынкі. "Гэта святло далёкіх зорак", – зразумеў робат, прачытаўшы інфармацыю са сваёй велізарнай электроннай памяці. І чым даўжэй Марс вывучаў "сусвет" за акном, тым больш у яго ўзнікала пытанняў, і тым часцей ён шукаў адказы на іх у сваёй невялікай, нашпігаванай электроннай інфармацыяй, галоўцы.
     Раптам адбылася нейкая неверагодная падзея прама перад яго позіркам! Наперадзе, за шклом акна, з'явілася Сіняя Птушка. Яна асвятліла акно яркім прамянём, які зыходзіў з яе хохліка, і ўселася на акно з іншага боку.
     Птушка здалася Марсу знаёмай. Яго памяць сказала, што ён ужо дзесьці раней бачыў гэтага робата. Так, сапраўды! Гэта Сіняя Птушка – робат, і яе хтосьці стварыў у тым жа клубе, куды хадзіў Глеб.
     – Ты – робат? – спытаў Марс, уключыўшы свой яркі прамень і асвятліўшы ім птушку.
     – Так, – адказала тая, – як і ты.
     – Чаму ты тут? – спытаў Марс.
     – Выпадкова выляцела з адкрытага акна.
     – Я ўспомніў, – сказаў Марс. – Цябе збірала Каця, сяброўка Глеба.
     – Так, яна.
     – Дзе ж тваё акно?
     – Я не ведаю, я заблудзілася, – сказала Сіняя Птушка.
     – Тады сядзі на акне да раніцы і нікуды не ляці, а то яшчэ больш страцішся і цябе не знойдуць, – сказаў робат Марс.
     Раніцай Глеб адразу ж заўважыў Сінюю Птушку на сваім акне. Астрожна адкрыўшы фортачку, ён дастаў робата і ўнёс у кватэру.
     Потым хлопчык патэлефанаваў Каці:
     – Твая Сіняя Птушка прыляцела ўначы да мяне на сустрэчу з маім Марсам! – пажартаваў ён, пачуўшы ў трубцы ўсхваляваны голас сваёй суседкі, з якой разам хадзіў на заняткі ў клуб.
     Аказваецца, дзеці ўчора ўвечар разам ішлі дахаты і неслі сваіх робатаў, каб пахваліцца бацькам. І хто б мог падумаць, што Кацін робат так хутка скарыстаецца сваім уменнем лётаць. Уначы, застаўшыся сам-насам, ледзь не страціўся ў незнаёмай прасторы гарадскога "сусвету".
     – Глядзі за ёй, – параіў Глеб, – а то яшчэ што-небудзь здарыцца.
     – Так, зараз буду зачыняць яе на ноч у клетцы, – адказала Каця.
     Што аб усім гэтым падумалі самі робаты, не вядома. Ім, першапраходцам у свеце робататэхнікі, складана было хутка зарыентавацца ў жыццёвых сітуацыях людзей. Але ў іх усё наперадзе. Робаты, гэтак жа, як і малыя дзеці, здольныя развівацца, таму што іх мозг вялікі і шмат што здолее зразумець. А Каця з Глебам абавязкова дапамогуць ім у гэтым.
     
     Дарагія дзеці! У гэтай фантастычнай гісторыі пра разумных робатаў вы ўбачылі шмат рэальнага. Усё новыя і новыя разумныя робаты з'яўляюцца ў нашым жыцці. І гэта адбываецца дзякуючы энергічным таленавітым прафесіяналам у вобласці робататэхнікі.
     Дапытлівыя дзеці, такія як Каця і Глеб, якія з дзяцінства ўнікаюць у дэталі і асаблівасці канструявання робатаў-цацак, пасля заканчэння школы, вядома ж, захочуць звязаць свой далейшы лёс з цікавымі працоўнымі прафесіямі, такімі, як – праекціроўшчык прамысловай робататэхнікі, хатніх, медыцынскіх робатаў, нейраінтэрфейсаў па кіраванню робатамі і г.д. Дзе і як студэнты асвойваюць робататэхнічныя спецыяльнасці можна даведацца пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
     
     
      Гэта казка на рускай мове
14.03.24
Каталог TUT.BY Rambler's Top100