Дапамажы сабе сам - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Дапамажы сабе сам
Дапамажы сабе сам
Жыў-быў на свеце адзін хлопец. Яму выпала шчасце быць сынам добрай і вельмі клапатлівай маці. Яна, якая заўсёды марыла мець дзяцей, але, з-за хваробы, нарадзіла яго на свет ужо не маладой дзяўчынай, душы не чула ў сыночку. Матухна старалася ўсё, што толькі магла даць яму: купляла шмат цацак, кніг, вучыла хлопчыка ўсяму, што шанавала. Яна імкнулася выгадаваць сына добрым і выхаваным чалавекам. У яе гэта атрымалася. Сынок быў здольны да розных школьных навук і без вялікіх намаганняў скончыў спадабаўшуюся яму ВНУ, стаўшы добрым запатрабаваным спецыялістам. Ён хутка ўладкаваўся на працу і ў гэтым не дастаўляў маці ніякіх клопатаў.      Але, як і ў шматлікіх маладых людзей, у яго жыцці паўсталі відавочныя цяжкасці са зносінамі са сваімі аднагодкамі. У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій не лёгка падабраць сабе верных сяброў для жыцця, з якімі можна было б сябраваць, як самымі блізкімі роднымі людзьмі. Хлопец вельмі востра адчуваў недахоп такіх зносін. Роднай сястры ці брата ў яго не было, бацька даўно пакінуў іх сям'ю дзеля маладой палюбоўніцы, а матухна старэла і ўжо не магла "крочыць з ім у нагу" так, як гэта рабіла ў маладзейшыя гады. Хлопцу прыходзілася ездзіць у адпачынак аднаму, ды і на шпацыры часцей за ўсё ён хадзіў адзін. На шчасце, у яго ўсё ж быў адзін сябар, такі ж самотны, як і ён. Гэты сябар дзяцінства з першага класа школы часта дасылаў яму смс-паведамленні, гадзінамі яны размаўлялі па тэлефоне, улетку часам ездзілі на шпацыры на роварах. Дарэчы сказаць, сябры, выгадаваныя чулымі і разумеючымі матулямі, не мелі прыхільнасці да алкаголю і наркотыкаў. Вось толькі абодва хлопца не адрозніваліся вельмі дужым здароўем, таму не вырашаліся заводзіць сем'і.
     Час ішоў. Хлопец, а зараз ужо сталы мужчына, пры недахопе жывых зносін, цэлымі днямі сядзеў за камп’ютарам, выконваючы даручаную яму адказную працу. Часу на штодзённыя шпацыры па вечарах пасля працоўнага дня яшчэ хапала, таму што дома была мама, якая карміла і абслугоўвала яго. Толькі як зберагчы сваё здароўе на доўгія гады, каб хапіла сіл дапрацаваць да пенсіі і не захварэць сур'ёзна, калі ў яго з дзяцінства хворае сэрца і ўжо пачынае мучыць бяссонніца?
     Мама не раз казала сыну, што трэба рабіць добрыя справы, не быць эгаістам. Дабрыня і спагада ратуе душу чалавека ад нуды і адзіноты. Нарэшце, упарты сын паслухаўся мамтулінай парады. Што ж ён распачаў, каб пазбавіцца ад дакучлівых думак пра свае незразумелыя хваробы і нуды? Ён стаў дапамагаць іншым так, як умеў. Часам перасылаў грошы на дзіцячыя дамы, садзіў дрэвы і нават прыбіраў поруч свайго дома снег, каб старым было зручна хадзіць у краму і на прагулку.
     Вось яго сённяшні дэвіз:
     – Дапамажы іншым, і тваё жыццё размалюецца новымі цёплымі фарбамі. Дабро для іншых – гэта дабро і табе таксама. Шчасце жыць у любові да людзей, жывёл, раслін, да міру, які абкружае цябе і дапамагае зразумець, для чаго ты нарадзіўся на свет.
     
      Гэты аповед на рускай мове
22.12.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100