Дачная Яблынька - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Дачная Яблынька
Дачная Яблынька
Увесну на дачы Волечка пасадзіла разам з дзядулем маленькую Яблыньку. Дрэўца неўзабаве прыжылося, і на яго галінках распусціліся маленечкія лісточкі. Волечка вучылася ў школе ў чацвёртым класе і таму часта на дачу прыязджаць не магла, каб паглядзець, як расце яе Яблынька. Але дзядуля не забываў пра маладое дрэўца і старанна даглядаў яго.      – Табе спадабаецца расці ў нашым садзе, – казала Яблыньцы старая Груша. Яна расла каля плота і ўвесь час паглядала на тоненькі ствол дрэўца, пасаджанага паводле клубнічнай градкі. Груша трохі турбавалася пра малую. "Да восені дрэўца павінна адужэць, бо першая зіма для яго будзе выпрабаваннем". Пра тое, што чакае Яблыньку марознай зімой, Груша не жадала распавядаць юнаму дрэўцу, каб не хваляваць яго сэрцайка. "Стары гаспадар разумны, ён умее даглядаць свай сад, і, вядома, да зімы падрыхтуе Яблыньку, абвяжа галінкамі яе тонкі ствол, так, як ён рабіў шмат гадоў назад, калі я была такой жа малой", – вырашыла старая Груша.
     На летнія канікулы Волечка прыехала на дачу, каб прабыць там увесь жнівень да самай школы. У гэтую гарачую пару года не толькі дрэвы, але і ўсе расліны маюць вялікую патрэбу ў вільгаці. Дзяўчынка разумела гэта і дапамагала дзядулю паліваць агарод і фруктовы сад. Яна часта падыходзіла да Яблынькі, аглядала яе знізу даверху і, калі заўважала ў чымсьці непарадак, тут жа паведамляла дзядулю. І тады яны разам вырашалі, што трэба яшчэ зрабіць, каб Яблыньцы было добра ў іх садзе. Усе пустазеллі поруч ствала вырывалі, абмазывалі яго мелам, аглядалі лісточкі, каб іх не аб'елі вусені.
     – Табе добра ў нас? – пытала дзяўчынка, далікатна датыкаючыся да ствала маленькага дрэўца. – Хутка ты падрасцеш і адужэеш, у цябе адрастуць новыя галінкі, а праз некалькі гадоў увесну ты заквітнееш і ператворышся ў сапраўдную прынцэсу, – ласкава шаптала Волечка, з усмешкай гледзячы на Яблыньку.
     Дрэўца не зусім разумела, пра што казала дзяўчынка, але верыла, што ўсё будзе добра і ў гэтым садзе яго ніхто не пакрыўдзіць. Часам не галінку Яблынькі садзілася птушачка з яркімі крылцамі. Яна весела ціўкала, затым адлятала, а потым прылятала зноў. Гэта была Сінічка, яна цешыліся летняму сонейку і рознакаляроваму убранню фруктовага саду.
     Пад акном дзядулявай хаткі заквітнелі яркія півоні і гладыёлусы. Цудоўным водарам яны прыцягвалі да сябе пчол і матылькоў. На старой Грушы спелі смачныя плады. Да канца лета яны пачалі жаўцець і налівацца сокам. "Хутка дзядуля будзе збіраць мой ураджай", – думала Груша, адчуваючы, як пацяжэлі яе галіны. А стары кожны дзень працаваў у садзе і на гародзе, вырываючы пустазеллі на градках, падкормліваючы расліны.
     – Што табе дапамагчы? – часта пытала Волечка. Яна не ленавалася дапамагаць свайму дзядулю і рабіла ўсё, пра што ён яе прасіў. Але пакатацца на ровары ці пабегаць поруч іншых садовых хатак ёй таксама хацелася. Да таго ж на дачы яна пазнаёмілася з Марынай, дзяўчынкай, якая адпачывала тутака ж і з якой Волечка праводзіла свой вольны час.
     – Бачыш, якое дрэўца я пасадзіла ўвесну разам з дзядулем? Гэта Яблынька. Я яе даглядаю, яна адужэе і вырасце вялікая, такая, як вунь тыя дарослыя яблыні, – казала Волечка Марыне, падвёўшы яе да маленькага дрэўца.
     А Яблынька слухала гутарку пра сябе, і яе лісточкі трохі дрыжалі ад хвалявання.
     У канцы жніўня Волечка сабралася ехаць дадому. Хутка ў яе пачнецца новы навучальны год, трэба падрыхтавацца – купіць форму, школьнае прыладдзе. Развітаўшыся з Яблынькай і абяцаючы наведваць яе ў вольны ад вучобы час, Волечка з'ехала ў горад.
     – Не хвалюйся, я буду даглядаць Яблыньку, – сказаў унучцы дзядуля, калі яна разам у мамай садзілася ў машыну.
     Школьныя клопаты так закруцілі дзяўчынку, што яна, здавалася, зусім пазабыла пра сваю выхаванку на дачы. Усю першую чвэрць Волечка амаль не ўспамінала пра Яблыньку. Не, часам яна ўсё-такі думала пра яе. "Там дзядуля, ён абяцаў клапаціцца аб дрэўцы", – разважала школьніца.
     Надышоўшая восень спачатку цешыла ўсіх цяплом, але потым пахаладала і дзядуля вярнуўся з дачы дадому.
     – Як там мая Яблынька? – спытала ў яго ўнучка.
     – Усё добра, я яе ўгнаіў і падкапаў, – адказаў стары. – Пакуль яшчэ даволі цёпла і няма марозу.
     Здавалася, Волечка супакоілася, але штосьці ў глыбіні душы падказвала ёй, што ўсё не так ужо і добра. Так што ж адбывалася тым часам там, на дачы?
     – Чаму дзядуля не абвязаў цябе яловымі лапкамі? – хвалявалася старая Груша. – Няўжо ён забыўся пра цябе? Не можа быць, дзядуля вельмі ўважлівы. Не хвалюйся, ён яшчэ прыедзе сюды да марозу, – казала яна Яблыньцы.
     А тая не ведала, што такое мароз, і чаму яго ёй трэба баяцца. У халодныя ветраныя кастрычніцкія дні яна дрыжала ад холаду, але не здавалася. А потым з-за аблокаў і хмар выглядвала сонейка і сагравала яе ствол. "Я ўсё перажыву, не памру", – мужна думала Яблынька. Пэўна яе мама, тая вялікая яблыня, якая калісьці дала ёй жыццё, таксама была такой жа моцнай і адважнай.
     – Нічога, зямля яшчэ цёплая, маім карэньчыкам добра там, у глыбіні, – паведаміла Яблынька старой Грушы.
     – Табе дрэнна? – спытала Сінічка, прыляцеўшы ў халодную раніцу да дрэўца і пакратаўшы лапкамі яго халодны ствол. – Я палячу ў горад і скажу Волечке, што ты захварэла, – прапанавала яна.
     – Не лётай, не трэба, – хацела сказаць Яблынька, але толькі задрыжала ў адказ.
     Сінічка, зразумеўшы ўсё, тут жа адправілася ў горад. Яна прыляцела да высокага будынка і ўселася на тое самае акно, за якім убачыла Волечку. У дзяўчынкі толькі сёння пачаліся восеньскія канікулы, і яна настаяла, каб дзядуля адвёз яе на дачу.
     – Мы ўжо хутка прыедзем, выязджаем праз гадзіну, – сказала дзяўчынка, гледзячы на Сінічку.
     Дзядуля падышоў да акна і з цікаўнасцю паглядзеў на ўнучку.
     – Гэта наша Сінічка з дачы, я яе бачыла там, яна прылятала да Яблынькі. Бачыш, дзядуля, нават Сінічка непакоіцца пра Яблыньку. А ты забыўся.
     – Так, я неяк зусім упусціў гэта з-пад увагі, – прызнаўся стары. – Але яшчэ не было марозу, Яблынька вытрымае.
     Неўзабаве яны былі на дачы і ўцяплілі яловымі лапкамі ствол і карэньчыкі маладога дрэўца.
     Але на наступны дзень наступіў цуд, таму што надвор'е рэзка памянялася. Пацяплела, вецер змоўк і стала па-вясноваму прыемна. Неба цалкам ачысцілася ад аблокаў, а сонейка хутка адагрэла зямлю.
     "Няўжо прыйшла вясна?" – падумала Яблынька, цешачыся сонечнаму надвор'ю разам з усімі.
     – Дзядуля! Гэта бабіна лета! Яно прыйшло да нас, каб усім дзецям парадавацца цёпламу надвор'ю на восеньскіх канікулах, – смяялася Волечка.
     А дзядуля моўчкі ўцяпляў свае расліны: ружы, півоні, лямцавую вішню – усё, што магло падчас марознай зімы змёрзнуць і загінуць. Увесь тыдзень ён прабыў з унучкай на дачы. Разам яны ўстранілі ўсе недахопы сваёй працы і пакінулі агарод і сад на доўгую зіму, уцяпліўшы расліны.
     Зараз Волечцы, добрай Сінічцы і старой Грушы можна не хвалявацца пра маладую Яблыньку. Яна вытрымае марозную зіму і ўвесну зноў на яе галінках зазелянеюць маладыя лісточкі.
     
      Гэта казка на рускай мове
3.10.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100