Цудоўныя ўспаміны з далёкіх гадоў - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Цудоўныя ўспаміны з далёкіх гадоў
Цудоўныя ўспаміны з далёкіх гадоў
Нашы першыя знаёмствы з чымсьці чароўным і захапляльным адбываюцца яшчэ ў раннім дзяцінстве. Тое, што глыбока ўсхвалявала душу чалавека ў дзяцінстве і юнацтве, ён праносіць праз усё жыццё, ізноў перажываючы цудоўныя адчуванні бязмернага шчасця, раптам усплываючыя з падсвядомасці і пераносячыя яго на кароткае імгненне ў той далёкі мінулы час.      Ва ўсведамленні дзіцяці вялікую ролю займаюць паводзіны герояў любімых кніг.
     Успамінаю, як у раннім дзяцінстве, стаіўшы дыханне, мы з братам слухалі маму, калі яна чытала нам рускія народныя казкі. Асабліва мне падабаліся казкі пра сястрыцу Алёнушку і браціка Іванушку, пра Канька-Гарбунька. Маё дзіцячае ўяўленне малявала выдатнага Канька, які заўсёды прыходзіў на дапамогу свайму сябру, а Алёнушка ўспрымалася разумніцай і прыгажуняй, якая горача любіць свайго браціка і ратуе яго ад злых гусей.
     Старыя добрыя казкі… Іх героі вучылі сціпласці і прыстойнасці, павазе да старэйшых, працавітасці, уменню і жаданню дапамагаць блізкім і дарагім людзям, самаахвяраванню, дабрыні і чуласці.
     Пазней, у школе, я таксама знаходзіла ў асобах літаратурных герояў прыклады для пераймання. Успомніць, хаця бы, Цімура і яго каманду з аднайменнага твора Аркадзя Гайдара, Паўку Карчагіна з твора Мікалая Астроўскага "Как закалялась сталь".
     У юнацтве я ўпершыню ўзяла ў рукі твор Экзюперы "Мой маленькі прынц" і змагла адкласці яго толькі пасля таго, як, перачытаўшы некалькі разоў, запомніла амаль усю казку на памяць. Гэта было ў першыя гады маёй працы пасля заканчэння інстытута, калі я змагла набыць праз таварыства "Кнігалюб" памяранцавы томік пад назвай "Планета людзей". Як і мае аднагодкі, я адразу ж закахалася ў самага аўтара, спадара Антуана дэ Сэнт-Экзюперы і імкнулася пабольш даведацца пра яго жыццё.
     У гады свайго сталення я мала чытала добрых кніг, іх у нашай хаце не было ў бедны пасляваенны час. Купіць у кнігарні добрую кнігу таксама было немагчыма гэтак жа, як і ўзяць яе ў бібліятэцы, каб пачытаць дома. Аднойчы бацьку на працы, калі я вучылася ў інстытуце, прапанавалі набыць зборнікі А.Чэхава, А.М. Талстога і С. Ясеніна. Усе кнігі намі, дзецьмі, і нашымі сябрамі, былі зачытаны амаль да дзірак. Маладыя людзі ў той час абменьваліся для чытання добрымі кнігамі, тымі, што былі ў іх у хатніх бібліятэках. Так я пазнаёмілася з творчасцю Андрэ Маруа. Малады чалавек, мой аднакурснік Андруша, прынёс мне пачытаць "Лісты да незнаёмкі". З той пары я закахалася ў творчасць гэтага пісьменніка на ўсё жыццё. А колькі вершаў пра каханне, упісаных у нашы дзявоцкія нататнікі, перачытваліся намі ў вольныя ад вучобы і працы хвілінкі!
     Дзяўчынкі-падлеткі, сяброўкі, мы вялі спеўнікі, у якія перапісвалі словы любімых песень, туды ж прыклейвалі выразкі з газет і часопісаў. Кожная з нас імкнулася зрабіць свой спеўнік лепшым і прыгажэйшым за астатнія. А потым, пазбіраўшыся ў двары ці ў кагосьці дома, мы душэўна напявалі гэтыя песні, вядома ж, завучваючы ўсе словы на памяць.
     Памятаю, калі мы вучыліся яшчэ ў сярэдніх класах школы, суседская дзяўчынка Аксана дала мне пачытаць томік Паўстоўскага. Ужо пасля першых радкоў я зразумела, як лёгка мне чытаць гэтага пісьменніка, наколькі зразумела ўсё, пра што ён піша, як духоўна блізка мне яго ўспрыманне жыцця.
     Любімыя радкі з вершаў, празаічных твораў запамінаюцца на ўсё жыццё, гэтак жа, як і выявы, тыя, што паўсталі перад вачамі ў хвіліны захаплення прачытаным матэрыялам. Гэта шчаслівыя імгненні нашага жыцця.
     У гады вучобы ў музычнай школе па класе скрыпкі, я зусім не падыходзіла да фартэпіяна. Да того ж, яго ў мяне дома і не было. Але ў чацвёртым класе ў маёй праграме з'явіўся новы ўрок – фартэпіяна. Настаўніца давала даволі простыя заданні, таму што мне прыходзілася ездзіць у музычную школу ў вячэрні час, каб падрыхтавацца да ўрокаў на інструменце у пустым пасля заняткаў класе. Памятаю свае адчуванні ад знаёмства з фартэпіяна. Запомнілася няўпэўненасць ад дакранання да яго клавіш, да педаляў, цяжкасці ў засваенні ігры дзвюма рукамі. І ўсё таму, што гэта быў не дом, а ў чужым класе мне было так самотна і боязна.
     Але вось мая школьная сяброўка пагадзілася пускаць мяне да сябе дамоў на гадзіну, іншы раз пасля ўрокаў, каб паіграць на яе піяніна. Яна таксама вучылася ў музычнай школе, вядома ж, іграла нашмат лепш за мяне, бо яна займалася па класе фартэпіяна ў старэйшым класе. Але, усё-такі, галоўным нават было не тое, што я цяпер знаходзілася ў прыемным хатнім становішчы. Галоўным была сама музыка. Неверагодна прыемная, далікатная, мяккая, лёгкая, прыгожая і незвычайная… Я гатовая была паўтараць гэту нескладаную мелодыю зноў і зноў без канца. Настолькі яна захапіла маё яшчэ ў той час паўдзіцячае ўсведамленне чатырнаццацігадовай дзяўчынкі.
     Прайшлі гады. І вось я зноў успамінаю гэту мелодыю. Яна выдатная: Пётр Ілліч Чайкоўскі "Старадаўняя французская песенька". Нядаўна зноў пачула яе з інтэрнэту і быццам ізноў стала той ранейшай дзяўчынкай з касічкамі…
     
     p.s. на фота мой стары спеўнік
     
      Гэты аповед на рускай мове
17.10.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100