ЧАРОЎНЫ СВЕТ ДЗЯЦІНСТВА - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
ЧАРОЎНЫ СВЕТ ДЗЯЦІНСТВА
     
Кніга казак і апавяданняў “Чароўны свет дзяцінства” прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. У ёй сабраны займальныя гісторыі пра вучобу у школе і вясёлы час школьных канікулаў. Гэта кніга пра сапраўднае сяброўства, любоў і павагу да людзей, да сваёй сям'і, пра веру ў сябе, у свае сілы. Героі апавяданняў смела ідуць да вызначаных мэт і не баяцца жыццёвых нягод.      
     Прадмова да кнігі
     Дарагія сябры! У вашых руках зборнік апавяданняў і казак, прызначаны для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
     У ім размешчаны займальныя гісторыі пра вучобу не толькі ў звычайнай, але і ў музычнай школе, пра вясёлы час школьных канікулаў. Героі казак і апавяданняў падзеляцца з чытачом сваімі думкамі і перажываннямі, распавядуць пра сваё штодзённае жыццё, цікавыя падзеі ў школе і дома, пра свае захапленні і запаветныя мары.
     Школа – крыніца ведаў. Без атэстата сталасці не атрымаеш добрай прафесіі, не забяспечыш матэрыяльна сваё жыццё. Але не толькі вучобай запоўнены нашы школы. У іх мы знаходзім сапраўдных сяброў, выхоўваем у сабе самыя каштоўныя рысы характару, неабходныя нам у дарослым жыцці, такія як мэтанакіраванасць, сабранасць, дапытлівасць, працавітасць і стараннасць, жыццерадаснасць, зычлівасць, павага да старэйшых, любоў і клапатлівае стаўленне да прыроды.
     Хтосьці імкнецца спланаваць свой час так, каб яго хапала на вучобу, захапленні і дапамогу родным, хтосьці жадае навучыцца іграць на цікавым музычным інструменце, хтосьці марыць добра танчыць у балетнай школе, а хтосьці шукае сабе чацверанога сябра. Да того ж, героі кнігі берагуць у сэрцы любоў і павагу да людзей, да сваёй радзімы, клапоцяцца аб родных і сябрах, стараюцца дапамагаць усім, хто мае патрэбу ў гэтым, бо жадаюць вырасці годнымі грамадзянамі сваёй краіны. Часам не ўсё складаецца добра, бываюць у адносінах паміж дзецьмі і непаразуменні, якія ім трэба вырашаць.
     Цікавыя гісторыі пра гэтыя і іншыя справы і захапленні герояў казак і апавяданняў вы даведаецеся, прачытаўшы кнігу.
     У добры шлях, сябры, па старонках зборніка "Чароўны свет дзяцінства".
     
     Змест кнігі наступны:
     
     Нашы школы
     Вучэнне – святло
     Як літары і лічбы рыхтуюцца да школы
     Першы раз у першы клас
     Першы раз у музычны клас
     Страўсяня-першакласнік
     Крошачка-Хаўрошачка
     Буквар – Чараўнік
     Як нябесны Гномік вучыў табліцу множання
     Маленькі скрыпач
     Твой Будзільнік
     Дзімкіна Залатая Рыбка
     Залатая восень на школьным двары
     Снежная зіма
     У Зімовым Лесе снегавіка Марозка
     Школьныя арэлі
     Школьны фруктовы сад
     
     Электронную кнігу “Чароўны свет дзяцінства” можна знайсці на галоўнай старонцы ў раздзеле “Казкі і апавяданні”
     
     эл.книга " Чароўны свет дзяцінства "
11.03.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100