Дзіцячыя мары - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Дзіцячыя мары
Дзіцячыя мары
     
     Каб жылі дзеці ў цудоўным свеце,
     Дзе многа шчасця і дабраты,
     Мы хочам ведаць, што на ўсе леты
     Не будзе на Зямлі вайны.
     
     Няхай усю зброю ўтопяць у моры,
     Ці знішчаць цёмныя лясы.
     Тады ў светлай радзімай хаце
     Жыць будзем у радасці заўжды.
     
     Паслухай, воін, што кажуць дзеці,
     І здагадайся ты не страляць.
     Мы хочам міра на ўсёй планеце,
     Шчаслівай самай яе назваць.
13.06.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100