НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ВАНДРАВАННІ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ВАНДРАВАННІ
Зборнік казачных гісторый “Незвычайныя вандраванні”для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачным Дамавіком вы адправіцеся ў тры вельмі цікавыя вандроўкі: да самай глыбокай саляной пячоры, да Марыянскай ўпадзіны і да возера Байкал, каб бліжэй пазнаёміцца з імі. А яшчэ пагуляеце па квітнеючым стэпе, падыміцеся на горны хрыбет Цянь-Шаня, а затым пабываеце на Камчатцы і ўбачыце якія цуды хаваюцца на гэтым невялікім куточку нашай планеты.      Кніга прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
     
     
     Прадмова
     Мой юны сябар!
     З дапамогай гэтай чароўнай кнігі ты зможаш адправіцца ў віртуальныя вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Шчырыя гісторыі пра адвагу і дабрыню пазнаёмяць цябе з дзецьмі, якія жывуць у неверагодных куточках нашай планеты. Ты зможаш нават пасябраваць з імі, няхай віртуальна, але ж гэта таксама вельмі цікава. А яшчэ, прачытаўшы гэтую кнігу, можна будзе нават віртуальна падняцца на горны хрыбет Цянь-Шаня, даведацца шмат цікавага пра жыццё стэпавых коней і птушак, пашпацыраваць па Камчатцы і пабачыць цудоўныя вулканы.
     Разам з казачным Дамавіком ты дабярэшся да самай глыбокай саляной пячоры, затым да Марыянскай ўпадзіны і да возера Байкал, каб бліжэй пазнаёміцца з імі. Аднак, пасля такіх займальных падарожжаў, ўсё-такі, захочацца вярнуцца на сваю радзіму, у Беларусь, бо цудоўней і даражэй нашай прыгожай зямлі няма нічога на белым свеце.
     
     
     Парадак казак у электронным варыянце кнігі наступны:
     
     НЕВЕРАГОДНЫЯ ГІСТОРЫІ ПРА АДВАГУ І ДАБРЫНЮ
     Незвычайныя вандраванні
     Беркут и пазаземная цацка
     Тры кропли святой расы
     Старадаўняе паданне Алтайскіх стэпаў
     Падарожжа на Камчатку
     ДАМАВІК-ВАНДРОЎНІК (КАЗКА Ў ТРОХ ЧАСТКАХ)
     Саляная пячора
     Марыянская ўпадзіна
     Вандраванне да Байкала
     Элетронную кнігу “Незвычайныя вандраванні” знойдзеш на галоўнай старонцы ў раздзеле “Казкі і апавяданні”
     
     эл.книга " Незвычайныя вандраванні "
11.07.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100