Ключык-сяміколер і Сонейка - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Ключык-сяміколер і Сонейка
Ключык-сяміколер і Сонейка
Ох, як горача ў сярэдзіне лета, калі на небе ярка свеціць Сонейка. Кветкі на лужку каля рэчкі засумавалі, іх галоўкі схіліліся да зямлі. Ім патрэбен дождж, але на чыстым небе –ніводнай аблачыны.      – Мы ўсе хочам піць, – пажаліўся Сонейку белы Рамонак.
     – Што ж мне рабіць? Я не магу схавацца за аблокамі, іх няма, – сумна адказала Сонейка.
     – Зараз я ўсё ўладкую, – свіснуў летні Ветрык і паляцеў кудысьці.
     Неўзабаве ён вярнуўся, але не адзін, а з вялікай навальнічнай Хмарай. Гэта тоўстая "нябесная дама" была напоўнена дажджавой вадой. Вады ў ёй аказалася так шмат, што Хмара ледзь утрымлівала яе ў сабе.
     – Зараз мы нап'ёмся! – узрадаваліся кветкі.
     Раптам з Хмары выляцела бліскучая маланка, і тут жа грукнуў гром.
     – Як страшна! – спалохаліся кветкі.
     Цяпер на пацямнелым небе ўжо не было відаць Сонейка. Яго захіліла велізарная Хмара, з якой на зямлю паліліся буйныя кроплі дажджу. Дажджавой вады хапіла не толькі на тое, каб напаіць кветкі, гэтыя далікатныя стварэнні змакрэлі да ніткі і нават празяблі. Але Хмара ўсё яшчэ ліла ваду. Ручайкі дажджавой вады пацяклі па зямлі, пракладаючы сабе дарогу да рэчкі.
     – Нам не трэба столькі вады, мы змерзлі пад дажджом, – пажаліліся кветкі. – Ветрык, адвядзі Хмару далей, – папрасілі яны.
     А калі Хмара, ужо не такая цёмная, як была спачатку, не спяшаючыся паплыла далей, кветкі з палёгкай уздыхнулі і супакоіліся.
     Неба праяснілася, але Сонейка на ім так і не з'явілася.
     – Куды яно знікла? – дзівіліся кветкі, павярнуўшы мокрыя тварыкі да неба.
     Аказваецца, Сонейка схавалася ад іх. І ведаеце дзе? У хатцы Вясёлкі. Сама ж Вясёлка паляцела ўслед за Хмарай размалёўваць неба каляровымі фарбамі, а Сонейку дазволіла часова пагасцяваць у яе. Але калі Сонейка ўляцела ў гэту нябесную хатку, падобную на чароўную белую аблачыну, дзверы хаткі зачынілася. А Ключыка ад дзвярэй у Сонейка не аказалася! Яна, як маленькая, вырашыла пагуляць з ім і пакруціць у сваёй гарачай бліскучай далоньцы, але ён апёкся аб яе, выслізнуў і паляцеў уніз, да зямлі…
     – Я тут, у хатцы Вясёлкі, але не магу выйсці да вас! – гучна крыкнула Сонейка, калі азябшыя кветкі сталі шукаць яго. – Я выраніла ўніз, да зямлі, Ключык ад дзвярэй. Пашукайце яго, калі ласка. Ён дзесьці там, на лужку.
     – Дзе ж Ключык? – успудзіліся кветкі, азіраючыся па баках.
     Гарачы Ключык, каб астыць, трапіў прама ў ручаёк з дажджавой вады. Лежучы ў прахалоднай вадзе, ён ад радасці пераліваўся ўсімі колерамі Вясёлкі.
     – Мама! Там штосьці ярка свеціцца, – прапішчала Птушанятка. Зоркае маляня, седзячы ў гняздзе на высокім дрэве, разглядзела ў вадзе штосьці бліскучае і чароўнае.
     – Так, гэта Ключык-сяміколер! – зазвінелі званочкі, якія раслі непадалёк ад ручайка.
     – Хто ж дастане Ключык з вады і аднясе Сонейку? – расхваляваўся Рамонак.
     – Я аднясу, – сказаў тата Птушаняткі, разумны і адважны Дрозд.
     Ён нырнуў у вадзіцу, схапіў дзюбай Ключык і падняўся высока ў неба, да хаткі Вясёлкі. А калі Ключык-сяміколер апынуўся ў дзвярным замку, Дрозд акуратна павярнуў яго дзюбай і адчыніў дзверы.
     Просячы прабачэння за свой дурны ўчынак, радаснае Сонейка выйшла з хаткі, каб асвятліць і сагрэць зямлю, кветкі і птушак, якія трохі прамоклі пад дажджом.
     Кветкі на лужку абсохлі і паднялі ўгару пухнатыя галоўкі. Птушачкі, атросшы рэшткі вады з крылцаў, паляцелі па сваіх справах.
     Калі Вясёлка вярнулася дахаты і даведалася пра ўсю гісторыю згубы Ключыка, яна толькі ўсміхнулася і нічога не сказала. "Я таксама часам бываю няўважлівая і што-небудзь губляю. Гэта можна паправіць, з кожным такое можа здарыцца", – падумала Вясёлка.
     Чароўны Ключык, пабываўшы ў гарачай далоньцы Сонейка, запомніў гэты выпадак надоўга. А Вясёлка заўважыла, што яе Ключык- сяміколер стаў пералівацца яшчэ ярчэй і зіхацець залатымі фарбамі.
     
      Гэта казка на рускай мове
3.07.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100