А недзе на свеце ты... - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
А недзе на свеце ты...
А недзе на свеце ты...
Яна знайшла яго выпадкова. У Інтэрнэце. Вылажыла на форуме свае вершы…      Ён прачытаў і зразумеў: "Яна тая, каго я шукаю".
     Паміж імі завязалася перапіска. Яны пісалі адно аднаму далікатныя даверныя лісты і адкрывалі душу. Так, так! Яны знайшлі адно ў адным сваё шчасце, хоць ніколі не бачыліся, не глядзелі з каханнем у вочы, не трымаліся за рукі. Але яны ўсё ж такі адчувалі цягу адно да аднаго.
     Кожны дзень яна адчыняла сваю паштовую скрыню і з радасцю ў сэрцы чытала яго лісты. Ён рабіў тое ж. Іх лісты, як інтэрнэт-птушкі, ляцелі і ляцелі да іх і прыносілі радасныя весткі пра каханне і адданасць.
     Кожны дзень ён думаў пра будучую сустрэчу з ёй, а яна з ім. Ён мроіў ёю, а яна ім.
     Але вось прайшло некалькі гадоў, а яны так і не вырашыліся на сустрэчу…
     І хто ведае, магчыма, лёс ужо не раз зводзіў іх разам - у мятро, аўтобусе, кафэ ці ў краме. Але яны так і не пазналі адно аднаго і не зразумелі, што гэта Ён, а гэта Яна.
     Але кожны вечар ён усё гэтак жа працягвае пісаць ёй даверныя і далікатныя лісты пра сваё каханне і марыць пра сустрэчу. Яна робіць тое ж самае…
     
      Гэты аповед на рускай мове
21.06.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100