Натхненне - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Натхненне
Натхненне
Дзесьці далёка-далёка ад Зямлі гарыць зорка. Яе імя "Натхненне". Толькі яна здольная выпраменьваць энергію, пад уплывам якой людзі здзяйсняюць цуды…      Вось адарвалася ад зоркі маленькая іскрынка і накіравалася да Зямлі. Яе шлях доўгі, але яна даляціць да Зямлі, каб падарыць натхненне мастаку, які малюе карціну...
     Колькі такіх іскраў натхнення далятае да Зямлі, мы не ведаем. Але ніводны вялікі твор пісьменніка, паэта, мастака, кампазітара не зрабіўся б без гэтай іскры. Калі б яе не было, такога твора проста б не атрымалася. Паглядзіце, як піша сваё тварэнне кампазітар, у якога ў душы ёсць іскра натхнення. Вочы яго выпраменьваюць энергію святла, шчасця, цудоўная музыка складаецца амаль без намаганняў.
     Але не толькі служыцеляў муз адорваюць сваёй чароўнай энергіяй іскры натхнення. Калі вы купілі ў краме цудоўны гарнітур, сукенку ці паліто, калі спяклі незвычайна смачны торт, калі вы спяваеце ад шчасця і кахання, ведайце – гэта справа іскры натхнення. Не было б такой іскры, не пачулі б мы натхнёнага голосу спевака, шчаслівага смеху дзіцяці, не заўважылі б прамяністай сіні неба і серабрыстай дарожкі на марской роўнядзі….
     Уся прыгажосць, радасць у нашым жыцці – ад нашага натхнення, ад прамяністага святла нашай душы.
     
     
      Гэты аповед на рускай мове
20.06.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100