Вясновае цяпло - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Вясновае цяпло
Вясновае цяпло
     
     
     Затрымайся, Сонейка,
     У нашым цёмным лесе!
     Каб ад шчасця птушачкі
     Заспявалі песні.
     
     Сонейка гарачае,
     Загадай праменьчыкам
     Падарыць усмешачкі
     На палянцы кветачкам.
     
     Ветрык разагрэецца,
     І к рацэ направіцца.
     Астудзіць ён спіначку
     Ў вадзе збіраецца.
     
     Нават рыбкам Сонейка
     Вельмі падабаецца.
     Яны хутка плаваюць,
     У рацэ куляюцца.
     
     Мышка з норкі вызірне,
     Жмурыцца, смяецца.
     Ёй таксама хочацца
     Ў цяпле сагрэцца.
     
     Адляцяць праменьчыкі,
     І сальюцца з Сонцам.
     А Зямля збянтэжыцца,
     Кліча ўслых бясконца:
     
     – Сонца прамяністае,
     Не хавайся, мілае,
     За аблокі шэрыя,
     Ты ж цяпло дарыла нам.
     
     Усе травінкі, кветачкі
     Хутка захварэюць.
     Знікшыя праменьчыкі
     Іх не адагрэюць.
     
     Падары нам цёплае
     Светлае вясновае
     Адчуванне радасці,
     Каб усім быць здаровымі.
31.03.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100