Вадзіцель - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Вадзіцель
Вадзіцель
     
     
     Вунь імчыцца самакат
     Па дарожцы парку.
     За рулём стаіць хлапчук
     У кашулі яркай.
     
     Лоўка правіць ён рулём,
     Аб’язджае ямкі,
     Каб яму гэты дзянёк
     Не здаваўся жаркім.
     
     Пільна сочыць за ўсім,
     Шлях яго не лёгкі.
     Каб вадзіцелем расці,
     Трэба вочы зоркія.
30.01.23
Каталог TUT.BY Rambler's Top100