Навагодняя ноч - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Навагодняя ноч
Навагодняя ноч
Вы жывяце ў гэтай хаце? – спытала ў кацянят маленькае даўгавухае Зайчаня, калі яны выйшлі ў двор. Як яно апынулася тут у цёмны пераднавагодні вечар, Мяўка не разумеў.      – Так, – адказаў ён. – А ты хто?
     – Я памочнік Дзядулі Мароза. Разношу навагоднія падарункі. Вось гэта падарунак Насці, а гэтыя два пакуначкі – кацянятам, Мяўке і Гарэзе. – Як я разумею, гэтыя вы?
     – Так, – яшчэ раз адказаў Мяўка, але ён не мог сцяміць, адкуль незнаёмае Зайчаня дазналася пра іх імёны.
     – Дзядулю Марозу ўсё вядома, яму не трэба нічога тлумачыць, – адказала Зайчаня, прадбачыўшы думкі Мяўкі. – Падарункі непрыкметна занясіце ў хату і пакладзіце пад Ёлачку. Іх разгарнуць можна толькі пасля надыходу Новага года, інакш, вы ў гэтых пакунках нічога не знойдзеце. Зразумела?
     – Так, – ужо ў трэці раз адказаў Мяўка, выявіўшы ў сваіх лапках тры шапаткіх пакуначка.
     А Зайчаня гэтак жа раптоўна, як з'явіўся, знік. Гарэза ж нічога так і не зразумеў. Ён весела куляўся ў снезе, пакуль Мяўка адносіў падарункі ў хату. Але, успомніўшы, пра яшчэ адно дзіва, якое павінна было здарыцца, Мяўка набраўся смеласці і распачаў гутарку са сняжынкамі:
     – Я ведаю, што ў навагоднюю ноч на ўсе елкі зямлі спускаюцца з неба самыя прыгожыя сняжынкі і ператвараюцца ў чароўныя зорачкі. Гэта так?
     – Пачакай, Мяўка, гэта хутка адбудзецца, – пачуў ён звонкія галаскі сняжынак, якія высцілалі двор. – Мы чакаем гэты момант, ён абавязкова здарыцца.
     – Так калі ж? – яшчэ раз спытаў Мяўка.
     – Хутка… – быў адказ.
     Але пакуляўшыся у снезе і змерзнуўшы, кацяняты, не вытрымаўшы холаду, уцяклі ў хату.
     – Дзе вы прападалі! – прыкрыкнула на іх Насця. – Мы ўжо за сталом. Зараз будзе дванаццаць гадзін ночы, надыходзіць Новы год, загадвайце свае жаданні!
     Кацяняты нават расхваляваліся, калі пачулі бой гадзінніка. А потым зайграла музыка, гэта быў гімн.
     – Ура! З Новым годам, з новым шчасцем! – зашумелі за сталом, зазвінелі бакалы. Гэта мама з татам і Насцяй, жадалі адно аднаму поспехаў, шчасця і дабрабыту.
     А што ж кацяняты? Яны здзіўлена глядзелі на ўсё гэта і не ведалі, што рабіць.
     – Мяўке і Гарэзе я жадаю вырасці дужымі, быць шчаслівымі ў нашай хаце, – сказала дзяўчынка, узяўшы кацянят на рукі і прыціснуўшы да сябе.
     Толькі цяпер яны зразумелі, які ўрачысты момант свайго жыцця перажылі…
     – Мама, тата, тут ляжаць падарункі! – узрадавалася Насця, калі падышла да Ёлачкі і выявіла пад ёй бліскучыя скруткі. – Гэта навагоднія падарункі мне і кацянятам, – зразумела дзяўчынка. – Вялікі дзякуй Дзядулю Марозу, што ён не забыўся пра нас.
     – Цудоўна! – усклікнула мама. – Ён не толькі цябе, але і кацянят павіншаваў?
     – Так, на падарунках падпісана: “Насці, Гарэзе, Мяўке”. Яны ж таксама дзеці.
     – Правільна, значыць, Дзядуля Мароз – сапраўдны чараўнік, калі ён пра ўсіх памятае і ні пра каго не забывае, – сказаў тата.
     Насця разгарнула свой падарунак і заскакала ад радасці – у скрутку ляжалі срэбныя завушніцы, такія, якія яна бачыла ў краме і пра якія марыла.
     – А ім што дасталася? – спытала мама.
     – Гэта цацкі! Кацяняты, глядзіце, што вам падарыў Дзядуля Мароз! – дзяўчынка разгарнула скруткі, дзе ляжалі пацешныя цацкі для кацянят – два найзыркіх перламутравых шарыка. Яна паклала іх на падлогу, а яны самі падкаціліся да кацянят, як бы кажучы – дзеткі, пагуляйце з намі, будзе весела!
     Кацяняты былі здзіўлены. Яны ж не загадвалі навагоднія жаданні, да таго ж, Новы год сустракалі ў першы раз, усё, што адбывалася, было для іх так незвычайна!
     – Пайду ў двор, хочаш, пайшлі са мной, – шапнуў Мяўка Гарэзе.
     – Навошта, там холадна, – адказала кацяня.
     – Я жадаю паглядзець на зорачкі.
     – Тады пойдзем.
     Кацяняты вызірнулі з цёплага пакоя ў двор, ступілі на халодную зямлю і зноў самлелі, паглядзеўшы ўверх. Там, высока ў небе, адбывалася штосьці неверагоднае! Гэта быў чароўны зорны дождж. Яркія крыштальныя сняжынкі, пераліваліся і зіхацелі ў прамянях месяцовага святла. Яны ляцелі да зямлі, а потым знікалі, незразумела дзе.
     "Чароўныя сняжынкі ляцяць у лес, – зразумеў Мяўка, – каб павіснуць на верхавінах ялінак і ў гэту навагоднюю ноч падарыць ім свята, ператварыць у навагодніх прынцэс”.
     – Вы бачыце, яны ляцяць! – зазвінелі сняжынкі, якія паўкрывалі зямлю ў двары.
     Адна з чароўных сняжынак прызямлілася дзесьці зусім побач на нейкай ялінцы, але гэты цуд Мяўка не ўбачыў, бо тая самая ялінка расла за высокім плотам.
     Нацешыўшыся незвычайным відовішчам, кацяняты вярнуліся ў хату. "Шкада, што мы не ўбачылі ялінку, якую ўпрыгожыла тая сняжынка", – засмуціўся Мяўка, а Гарэза быў рады ўсяму, што адбылося. Ён катаў па падлозе чароўныя шарыкі і весела паглядаў на Мяўку.
     Чароўная ноч набліжалася да свайго завяршэння. І ўжо пад раніцу, найграўшыся, маляняты заснулі. Сям'я Насці, трохі пагуляўшы па горадзе і нагледзеўшыся на святочныя прадстаўленні, таксама вярнулася дахаты. Усіх жыхароў горада, якія сустрэлі Новы год, чакаў кароткі адпачынак у канцы гэтай навагодняй ночы.
     
      Гэта казка на рускай мове
28.12.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100