Пераднавагодні шпацыр - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Пераднавагодні шпацыр
Пераднавагодні шпацыр
Мяўка зусім не разумеў, чаму ўсім так падабаецца казаць пра набліжэнне Новага года і Каляд. Цяпер жа настрой у катка зусім сапсаваўся, нягледзячы на тое, што за акном, поруч якога ён праводзіў цэлыя дні, усё было паўкрывана белымі іскрыстымі вясёлымі сняжынкамі. Яны глядзелі на яго і ўсміхаліся. Сняжынкам хацелася, каб Мяўка пахваліў іх за тую радасць, якую яны прыносяць усім, а менавіта, за іх прыгажосць і загадкавасць. Але ў катка ніяк не паднімаўся настрой. Яго сябар іншапланецянін знік, а новага сябра побач не было.      Але аднойчы ўсё памянялася ў яго жыцці. Насця, заўважыўшы ў вачах свайго ўлюбёнца сумныя агеньчыкі, павяла яго на шпацыр па сваім родным горадзе.
     – Садзіся да мяне на плячо, я атулю цябе шалікам. Толькі ты сядзі ціха і разглядай усё спакойна, а то я магу разгубіцца, гледзячы на цябе, і патрапіць пад машыну.
     Мяўка яшчэ ні разу ў жыцці не шпацыраваў па гарадскіх вуліцах. Якой жа цудоўнай здаўся яму гэты шпацыр! Не, часам гледзячы на заснежаныя вуліцы і дамы, на людзей, якія беглі кудысьці, ён нават не разумеў, дзе знаходзіцца – наяве ці ў сне. А яшчэ яго ўразілі светлавыя экраны, падобныя на велізарныя тэлевізары, размешчаныя на высачэзных будынках. Вітрыны крам былі ўпрыгожаны каляровымі ілюмінацыямі, а ў вітрынах стаялі прыбраныя навагоднія Ёлкі і звяркі, падобныя на тых, якія ён бачыў па тэлевізары. Калі ж Насця падышла да вялікай пляцоўкі, Мяўка ўбачыў велізарную Ёлку! Знізу даверху яна была ўпрыгожана сняжынкамі, ліхтарыкамі, гірляндамі. А на яе верхавіне красавалася чароўная зорка, падобная на тыя, што іскрацца кожны дзень на небе, толькі святло, якое зыходзіла ад яе, было нашмат ярчэйшым і цудоўнейшым.
     – Хутка сцямнее, і навагодняя Ёлка запаліць свае агні, – паціху прашаптала Насця.
     "Як запаліць?" – падумаў Мяўка. Ён не жадаў, каб гэта прыгажуня згарэла, бо баяўся агню, з якім ужо быў знаёмы. Але на кухні, дзе Насця часта праводзіла час, агонь ішоў з фаеркі газавай пліты. Калі каток быў зусім маленькім, то даведаўся, што падыходзіць да агню небяспечна. Таму, як толькі пачало цямнець, Мяўка тут жа схаваў мыску пад шалік і заплюшчыў вочы. Ён баяўся глядзець на агонь! Насця адчула яго турботу, але калі Ёлка зазіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі, дзяўчынка паціху прыадкрыла шалік.
     – Паглядзі, як прыгожа! – усміхнулася яна. – А ты баішся.
     Мяўка расплюшчыў вочы і застыў ад здзіўлення. Такі цуд ён яшчэ ніколі не бачыў! Перад ім была Ёлка велізарнай вышыні, якая бесперапынна зіхацела і пералівалася тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў. "Агні не сапраўдныя, – зразумеў каток. – Гэта маленькія ліхтарыкі, такі ліхтарык быў у іншапланецяніна".
     Насця яшчэ доўга не адыходзіла ад Ёлкі. Абыходзячы яе кругом, яна сустрэла сяброўку і разгаварылася з ёй.
     – Паглядзі, Валя, гэта мой Мяўка! – пахвалілася дзяўчынка. – Ён трохі засмуткаваў, вось я і вывела яго "у свет".
     – Відаць у яго няма сябра, – выказала здагадку Валя. – Каля майго пад'езда нядаўна з'явілася добранькае кацяня. Гаспадар кінуў яго. Шкада маляняці. Але ў маёй мамы і ў мяне алергія, я не магу ўзяць яго ў кватэру, толькі прыношу яму ежу. Кацяня маленькае, шкада, калі загіне.
     – Памрэ? –успудзілася Насця. – Можа мне ўзяць яго ў хату? І Мяўке будзе весялей.
     – Добра было б. Ты спытай у бацькоў, калі яны пагадзяцца, то прыйдзеш да мяне, я пакажу табе яго, – сказала Валя.
     Мяўка слухаў гэту гутарку, уткнуўшыся ў плячо дзяўчынкі. "Кацяня! Насця прынясе дахаты? Яно будзе са мной гуляць?" – усе гэтыя думкі імгненна перапоўнілі яго, а ўсхваляванае сэрцайка дрыгатліва забілася. Ён не памятаў, як яны вярнуліся дахаты, і цяпер ужо толькі і думаў, што пра новага сябра. Так ці зможа Насця забраць кацяня і прынесці яго да іх у хату?
     
      Гэта казка на рускай мове
23.12.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100