Начны шпацыр - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Начны шпацыр
Начны шпацыр
Назаўтра Светлячок вырашыў ізноў схадзіць да Ракі, каб паглядзець, як там ідуць справы, ці не вярнуліся камары. Пад вечар, нагуляўшыся на свежым паветры ў лесе, малыш адправіўся на Раку. Не, там ён не ўбачыў учарашняй вялікай колькасці шкодных казурак. Качкі спакойна ўкладвалі качанят спаць, цёплы летні Ветрык лагодна варушыў чаратовыя галіны, хвалі плёскаліся ля берага, а з празрыстай рачной вады здзіўлена глядзелі на Светлячка маленькія вёрткія рыбкі. Светлячок паспрабаваў пасвяціць на іх бліскучыя цельцы. Рыбкі тут жа нырнулі на глыбіню, мабыць, спалохаліся незнаёмага яркага святла.      – Чаго вы спалохаліся? – здзівіўся Светлячок. – Не бачылі, ці што, месяцовае святло?
     – Бачылі, яны ўсё бачылі, але ты ж свеціш нашмат ярчэй, чым я, – пачуўся голас з вышыні. – Прывітанне, сынок, прывітанне Рака!
     Поўня асвятліла зялёны бераг Ракі, частка яе светлавой дарожкі пабегла па рачной гладзі. У адказ Рака маўкліва калыхнула цёмнымі хвалямі, не жадаючы ўмешвацца ў гутарку Поўні з малышом.
     – Прывітанне, матулечка! – усміхнуўся Светлячок. – Як там, на небе, якія навіны?
     – Навіны? Ды ўсё па-ранейшаму, кожны дзень шпацырую па нябесных абшарах, асвятляю Зямлю, гутару з зоркамі. А ты як?
     – Я прыляцеў да Ракі, каб праверыць, ці не вярнуліся ў чараты камары. На шчасце, іх няма, у маленькіх качанят будзе здаровы сон.
     – Вось і добра, – адказала Поўня. – Пагуляй трохі і вяртайся дамоў. Ужо позна.
     Поўня сплыла далей, за ноч ёй трэба была прайсці даволі вялікую адлегласць уздоўж паверхні Зямлі, а гэта не так проста.
     Светлячок, трохі пабыў ля Ракі, затым паляцеў назад. Але не паспеў ён праляцець і паўсотні метраў, як пачуў гучнае стракатанне. Яно неслася ад травы, якая высцілала прыбярэжны луг.
     – Хто вы такія? – шэптам спытаў малыш і пасвяціў на тое месца, адкуль раздаваліся пранізлівыя стракочучыя гукі.
     У тое ж імгненне ўсё змоўкла, а ўсе спробы Светлячка адшукаць у траве конікаў былі дарэмныя. Малыш здзіўлена глядзеў на луг, усё яшчэ спадзяючыся кагосьці ўбачыць.
     – Хто вы? Не бойцеся, я вас не трону, – ласкава прамовіў ён.
     Праз некалькі хвілін ізноў пачулася звонкае стракатанне. "Яны не жадаюць са мной размаўлять", – падумаў Светлячок і ўжо хацеў ляцець далей. Але тут з-за травы паказася бліскучая "істота" чорнага колеру, вялікавокая, вусатая, вельмі падобная на коніка.
     – Ты – Конік? – спытаў Светлячок.
     – Не, я – Цвыркун, – адказала "істота".
     – Гэта ты так гучна выконваеш сваю серэнаду? – спытаў малыш.
     – Так, я, – гэта мая галоўная песня. Лепш за мяне яе ніхто не ўмее выконваць.
     – Нават конікі?
     – Нават яны.
     – Значыць, ты галоўны спявак прыбярэжнага лугу, – сказаў Светлячок.
     – Я люблю спяваць, мая песня прысвячаецца лету. Нажаль, яно хутка скончыцца, надыдуць дажджлівыя восеньскія дні, а потым прыйдзе зіма. Узімку я не спяваю, а сплю ў сваёй норцы да самай вясны, – сумна распавёў Цвыркун. – А ты што будзеш рабіць узімку? – спытаў ён у Светлячка.
     – У мяне ўсё па-іншаму, – адказаў малыш. – Я ж не просты жучок, а чароўны. Мая мама Поўня. Глядзі, што я ўмею рабіць!
     Светлячок павярнуў да Цвыркуна свае ліхтарыкі і ўключыў святло. У гэта імгненне норка Цвыркуна і цёмны луг асвятліліся месяцовым светам.
     – Ой! – спалохаўся Цвыркун і тут жа схаваўся ў норку.
     – Добра, што ў цябе ёсць сховішча, – засмяяўся Светлячок. – Не бойся, я цябе не трону.
     А яркае святло ліхтарыкаў малога змагло асвятліць яшчэ адну незразумелую "істоту" прыбярэжнага лугу. Гэты начны цуд пырхаў побач з імі і быў падобны на матылька.
     – Як цікава! – сказаў начны госць. – У цябе ёсць ліхтарыкі! Іх святло падобнае на месяцовае, якое я вельмі люблю.
     – А ты хто такі? – здзіўлена спытаў Светлячок.
     – Усе мяне ведаюць, а ты не, – адказала "істота". – Я – начны Матылёк.
     – Так, гэта ён, – пацвердзіў Цвыркун. – З ім мы часта сустракаемся па начах, размаўляем. Ён любіць танчыць пад музыку маёй серэнады на светлавой дарожцы Поўні.
     – Вы ўсе такія цудоўныя! – захапіўся малыш. – З вамі не знудзішся нават уначы, калі ўсе спяць.
     – А мы не спім, не, не спім, – паўтарыў начны Матылёк. – І Светлячок разгледзеў яго далікатнае празрыстае цельца, светлыя крылцы і такія ж вочкі.
     – Вось таму ты такі бледны, што не высыпаешся, – выказаў здагадку Светлячок.
     – Я высыпаюся, бо я сплю днём. А ўначы лепш лятаць, бо мне ніхто не замінае. І нектар кветак я п'ю па начах.
     – Добра, загаварыўся я тут з вамі. Мне трэба ляцець дадому, там мяне стары Валун чакае, – сказаў Светлячок. – Можа быць, яшчэ калі-небудзь сустрэнемся.
     – Абавязкова сустрэнемся, прылятай да нас сюды, – адказалі Цвыркун і начны Матылёк.
     Светлячок жа хутка паляцеў дамоў, дзе і сапраўды яшчэ не спаў, а чакаў яго вяртання клапатлівы стары.
     
      Гэта казка на рускай мове
07.09.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100