У гасцях у Страказы - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
У гасцях у Страказы
У гасцях у Страказы
Крапіўніца ляцела наперадзе і вяла малога за сабой. Светлячок сачыў за ўзмахамі яе крылаў і ў той жа час запамінаў дарогу. Вось яны праляцелі праз вялікае поле над залатымі каласамі пшаніцы, спусціліся з пагорка ў нізіну, дзе ў зарасніках асоту, багуну і іншай балотнай травы размясцілася балотца. Яно злучалася з невялікай сажалкай. Падляцеўшы да балота, вандроўнікі адразу ж пачулі гучнае кваканне жаб.      – Ква-ква, – крычалі лупатые зялёныя жыхаркі балота, але з-за высокай травы іх саміх не было відаць.
     – Дзе ж твая сяброўка? – спытаў Светлячок.
     – Яе гняздзечка на галінцы лазы, побач з намі. – Крапіўніца падляцела да лазы, і адтуль вылецела Страказа.
     – Добрай раніцы, сябры! – павіталася яна. Вялікавокая, з напаўпразрыстымі бліскучымі крыламі і доўгім залацістым хвастом Страказа была чароўная.
     – Ты таксама красуня! – захапіўся Светлячок. – Хаця не падобная на Крапіўніцу.
     – Мы абедзве прыгажуні, – пацвердзіла Крапіўніца.
     – Табе не страшна жыць на балоце, дзе квакаюць зялёныя жабы. Яны ж могуць цябе з'есці? – спытаў Страказу Светлячок.
     – Я іх не баюся, – прыгажуня ўзмахнула доўгімі шамоцячымі крыламі і хутка набрала вышыню. – Бачыш, як я ўмею ўзлятаць, я ж – маленькі верталёт, яны мяне не зловяць.
     – Клас! – Светлячок паспрабаваў гэтак жа хутка ўзляцець, але ў яго гэта не атрымалася. – Ты навучыш мяне так лятаць? – спытаў ён Страказу.
     – Навучу. Гэта не цяжка. Крапіўніца так таксама ўмее, – дзве яркія красуні весела смяяліся і ляцелі наперадзе так, што Светлячок ледзь паспяваў за імі.
     (Вядома ж, потым гэтыя "лятухі" шмат чаму навучаць малога і, напэўна, стануць яго лепшымі сяброўкамі.)
     Вылецеўшы з балота на пагорак, крылатыя сябры падляцелі да пшанічнага поля. Там з-за высокіх залацістых галовак пшанічных каласкоў выглядвалі сінія зорачкі васількоў і ажурныя белыя рамонкі. Прызямліўшыся на яркія галоўкі кветак, сябры вырашылі трохі перадыхнуць і распытаць расліны пра іх жыццё тут, на ціхім полі.
     Не, кветкам не было сумна ў кампаніі залацістых каласкоў. Тым больш, што над імі заўсёды ззяла сонца, непадалёк вілі гняздзечкі птушачкі. Яны цешылі ўсіх сваімі звонкімі песнямі.
     – Як можна засумаваць, калі вакол такая прыгажосць! – усміхнуўся Васілёк.
     – Нам тут не сумна, вельмі добра, – пацвердзіў Рамонак.
     – Прылятайце да нас, сябры! – зашумела пшанічнае поле, калі Светлячок, Крапіўніца і Страказа, развітаўшыся з раслінамі, паляцелі далей.
     У такі цёплы летні дзянёк сябрам было прыемна лятаць над зямлёй побач адно з адным. Яны, то паднімаліся на вялікую вышыню, то спускаліся нізка да зямлі, то куляліся, перакручваліся на ляту, вымалёўваючы розныя постаці, як сапраўдныя жывыя "летуны", а не самалёты альбо верталёты. Людзі часта не заўважаюць усіх здольнасцяў маленькіх казурак, а яны могуць здзівіць нават птушак, якія ўмеюць лятаць на вялікія адлегласці і на вялікай вышыні.
     – А я нарадзіўся на небе, – прызнаўся Светлячок Страказе, мая мама Поўня. – І я ўмею свяціцца па начах.
     – Праўда? – здзівілася Страказа, а Крапіўніца сказала:
     – Сёння ўвечар ты пакажаш нам сваё ўменне, добра?
     – Абавязкова, – адказаў Светлячок. – Мы будзем з вамі шпацыраваць да самай ночы.
     – Не, я не магу да ночы, – сказала Страказа.
     – І я таксама, – падтрымала яе Крапіўніца.
     – Тады дзе ж я пакажу вам сваё ўменне?
     – А я ведаю дзе. У глыбокім дупле на старой хвоі. Там ужо ніхто не жыве і там вельмі цёмна, – сказала Крапіўніца.
     – Там не страшна? – спытаў Светлячок.
     – Ніколькі. У ім жыў Дзяцел са сваёй сям'ёй. Але цяпер ён выдзеўб сабе новае дупло.
     – Тады паляцелі туды, я вам пакажу феерверк! – крыкнуў Светлячок, і яны паляцелі ў кірунку да лесу.
     
      Гэта казка на рускай мове
07.09.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100