Светлячок дапамагае мурашкам - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Светлячок дапамагае мурашкам
Светлячок дапамагае мурашкам
Ліўневы дождж! Гэта вельмі небяспечна для мурашніка, які стаіць у нізіне. Ён паплыве альбо папрамакае так, што ў ім будзе немагчыма жыць мурашкам", – перажываў Светлячок па дарозе да мурашніка і ўвесь час думаў пра тое, ці паспеюць мурашкі да вечара перасяліцца ў новае месца.      Падляцеўшы да мурашніка, малыш не пазнаў яго. Аказваецца, мурашкі ўжо ведалі пра небяспеку, якая насоўвалася на іх. Як толькі развіднела, яны разабралі мурашнік на часткі. Самыя моцныя мурашкі-асілкі, прыкладаючы велізарнае намаганне, перацягнулі сцены і дах мурашніка на ўзвышша, імкнучыся нічога не пашкодзіць. Усім вядома, што будаваць дом заўсёды прыемней, чым яго ламаць ці разбіраць па частках. Але мурашкі ўсё рабілі настолькі прадумана, што там, на пагорку, ім было не цяжка злучыць "блокі" мурашніка разам, нібы дэталі дзіцячага канструктара.
     – Так вы, я бачу, ужо амаль усё зрабілі. Малайцы! – пахваліў мурашак Светлячок. – Я ж ляцеў сюды, каб папярэдзіць вас пра лівень. Але хтосьці зрабіў гэта раней за мяне. Хто ж ён? – спытаў малыш.
     – У нас шмат добрых сяброў, – адказала самая галоўная Мурашка-арганізатар. – Паўночны Вецер прыляцеў з таго самага месца на небе, дзе размясцілася велізарная ліўневая хмара. Яна ўжо амаль да краёў насычылася дажджавой вадой і збіраецца ляцець у наш бок. Добры Вецер яшчэ да світання паведаміў нам гэтую трывожную навіну. Мы тут жа пазбіраліся разам на нараду, абмеркавалі ўсе пытанні па пераносе мурашніка і тэрмінова ўзяліся за справу.
     Пакуль галоўная Мурашка і Светлячок размаўлялі, мурашкі рупліва працавалі. Неўзабаве іх мурашыны дом быў сабраны і трывала ўладкаваўся на новым месцы.
     – Прыгажосць! – усклікнуў Светлячок, гледзячы на мурашнік. – Ваш дом на новым месцы выглядае яшчэ лепш. І дажджавая вада тут не зможа затапіць утульныя пакойчыкі мурашніка.
     – А мы яго яшчэ лепш умацуем, – падумаўшы, сказала галоўная Мурашка. – Накрыем дах маленькімі парасонікамі са шчыльнага лісця, якое пажоўкла ад спёкі і трапіла з дрэў на зямлю.
     – Сябры! – гучна крыкнула Мурашка. – Давайце ўсе разам атулім мурашнік апалай лістотай, пакуль не пачаўся лівень!
     Пачуўшы заклік галоўнай Мурашкі, усе мурашкі, як па камандзе, пабеглі шукаць апалае лісце.
     Вечарэла. З поўначы на лес насоўвалася велізарная цёмная хмара. Неба пачало хутка цямнець, наляцеўшы вецер растрапаў кроны дрэў. Увесь лес, яшчэ хвіліну назад ціхі і спакойны, заварушыўся, загудзеў ад страху.
     Але рабацягі-мурашкі паспелі-ткі завяршыць усю працу да дажджу. Да таго ж, ім дапамагаў Светлячок. Ён асвятляў зямлю пад дрэвамі, каб мурашкам было прасцей знаходзіць там сухое лісце.
     А калі з неба на зямлю абрынуліся першыя буйныя кроплі дажджу, Светлячок разам з мурашкамі паспяшаўся атуліцца ў мурашніку. Яму прыйшлося перачакаць там моцны лівень. Але малыш ніколькі не пашкадаваў аб гэтым. Тым больш, што вясёлыя мурашкі ўвесь час смяшылі яго, распавядаючы цікавыя гісторыі са свайго жыцця. "Каб я не нарадзіўся Светлячком, то абавязкова стаў бы мурашкай", – думаў малыш, калі ляцеў дамоў пасля заканчэння дажджу. Малому нельга было заставацца там на ноч, бо сівы Валун, змоклы да ніткі пад праліўным дажджом, не думаючы пра сябе, хваляваўся пра Светлячка і з нецярпеннем чакаў яго вяртання.
     Малыш ляцеў праз змоклы лес, лавіруючы паміж дрэвамі, з якіх яшчэ зляталі на зямлю кроплі дажджавой вады. Месяцовыя агеньчыкі паблісквалі на яго спінцы, адлюстроўваліся ў празрыстых кропельках і стваралі чароўны перламутравы след, падобны на блікі паўночнага Ззяння. Здавалася, што сярод прыціхлага, памытага дажджом лесу ўспыхваюць водбліскі бліскавіцы. Але што мог падумаць сонны лес, назіраючы такую прыгажосць? Магчыма, ён вырашыў, што сярод цёмнай ночы ярка расквітнела нябесная вясёлка.
     Нарэшце, Светлячок выляцеў на ўзлесак, зусім не замачыўшы сваёй выдатнай спінкі. Увесь гэты час сівы Валун не спаў, нягледзячы на тое, што яго, ужо трохі абсохлага, моцна хіліла на сон. Стары чакаў вяртання Светлячка.
     – Як ты? Усё добра? – прахрыпеў Валун, убачыўшы побач з сабой агеньчыкі малыша.
     – Так, яны паспелі да дажджу перабрацца ў надзейнае месца, – бадзёра адказаў Светлячок.
     Але велізарная стомленасць назапасілася ў ім і, забіўшыся ў сухую шчыліну ля падножжа Валуна, малы хутка заснуў. Магчыма, у гэтую ноч Поўня назірала за Зямлёй і бачыла, як пасля дажджу з лесу вылецеў Светлячок. Але яна не стала яго трывожыць і правяла рэштку ночы разам з соннай Ракой.
     
      Гэта казка на рускай мове
07.09.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100