ЧАРОЎНЫ СВЕТЛЯЧОК альбо ЗЯМНЫЯ ПРЫГОДЫ СЫНОЧКА ПОЎНІ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
ЧАРОЎНЫ СВЕТЛЯЧОК альбо ЗЯМНЫЯ ПРЫГОДЫ СЫНОЧКА ПОЎНІ
ЧАРОЎНЫ СВЕТЛЯЧОК альбо ЗЯМНЫЯ ПРЫГОДЫ СЫНОЧКА ПОЎНІ
     
У казачнай аповесці "Чароўны Светлячок альбо Зямныя прыгоды сыночка Поўні" сабраны вясёлыя і пазнавальныя гісторыі пра жыццё лесу і яго насельнікаў – казурак, раслін і птушак. Галоўны герой аповесці – маленькі чароўны і вельмі дапытлівы жучок, які валодае добрым і чулым сэрцайкам. Пра яго прыгоды, пра любоў, сяброўства і вернасць, пра спагадлівасць і павагу да старэйшых, пра адвагу і сумленнасць, пра ўменне адрозніваць дабро ад зла, пра імкненне быць патрэбным і дапамагаць тым, хто патрапіў у бяду, распавядзе гэта кніга.      
     
     Прадмова
     Планета Зямля ўнікальная. Яна палоніць сваёй прыгажосцю ўсіх насельнікаў Сусвету. У яе шмат сяброў і галоўная сяброўка – Поўня. Яна – надзейны спадарожнік Зямлі ўжо шмат мільярдаў гадоў. Па шчаслівай выпадковасці на Зямлі пасяліўся яе сынок у выглядзе малюсенькага чароўнага жучка. Гэта незвычайна здольнае маляня, у яго ёсць выдатная зямная якасць характару – яно любіць і ўмее здзяйсняць добрыя бескарыслівыя ўчынкі. Чароўнае сэрцайка маляняці падобна на сэрцайкі маленькіх дзяцей. Яно наіўнае і вельмі кахаючае. Светлячок таварыскі і спагадлівы да праблем іншых, а з дапамогай свайго чараўніцтва здольны нават аказаць хуткую дапамогу тым, каму яна ў дадзены момант проста неабходна.
     Вось пра такога чароўнага жучка, пра яго зямныя прыгоды распавядае гэта казачная аповесць.
     Мой дарагі сябар! Разгарнуўшы кнігу на першай старонцы, ты ўжо не зможаш адкласці яе ў бок, не прачытаўшы да канца. У займальным расповедзе задзейнічаны героі – казуркі, птушкі і расліны, пра жыццё якіх ты даведаешся шмат цікавага.
     Прыемнага і займальнага прачытання!
     
     
     Змест кнігі:
     Прадмова
     Светлячок ратуе дзікую Яблыньку
     Светлячок дапамагае Чмялю
     Светлячок адпачывае на свяце Машкары
     Светлячок дапамагае мурашкам
     Тата сівы Валун
     Светлячок ляціць на балота
     У гасцях у Страказы
     Феерверк
     Нахабныя восы
     Хто жыве на кветкавай палянцы?
     Летняя Вясёлка
     Вясёлыя конікі і хмурныя жукі
     У гасцях у Чарвяка
     Багоўка
     Тэрміновае заданне
     Выратавальнікі качанят
     Начны шпацыр
     Канчаецца лета
     Восеньскія прыкметы
     Развітанне з сябрамі да вясны
     Добрае святло Светлячка не згасне
     Пасляслоўе
     
     Аповесць прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
     
     
     эл.кніга "Чароўны Светлячок"
07.09.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100