Мой крылаты сябар (сапраўдная гісторыя) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Мой крылаты сябар (сапраўдная гісторыя)
Мой крылаты сябар (сапраўдная гісторыя)
Бабуля любіла карміць галубоў і кавак, якія збіраліся ў двары яе дома. Яна, будучы веруючым чалавекам, не магла выкідваць хлеб у сметніцу. Таму заўсёды збірала крошкі, пакінутыя на стале пасля ежы, і адносіла іх птушкам.      Там, дзе збіраліся галубы, каўкі, вераб'і, часам можна было сустрэць варон. Але гэтыя старыя мудрыя птушкі не мелі патрэбу ў такой простай ежы. Хлеб іх не цікавіў. Вось калі б чалавек пачаставаў іх чым-небудзь сытным: кавалачкам сыра, сала ці яйка.
     Бабуля не з'ядала ўвесь жаўток варанага яйка, а толькі палову. Ёй гэта забараніў рабіць урач, каб не павялічваць нагрузку на хворую печань. Дзякуючы жаўтку, аднойчы старой пашчасціла пазнаёміцца з двума маладымі варанянятамі.
     Яны аказаліся братамі, што бабуля неўзабаве зразумела. А браты, нарадзіўшыся пад дахам шматпавярхоўкі, цяпер лічылі двор сваім і не пускалі ў яго жыць іншых птушак.
     Да іх нараджэння старая сарока часта ўлетку бывала тут, ёй падабаўся гэты зарослы зялёнай расліннасцю ўтульны двор. Аднойчы яна нават звіла на адным з высокіх дрэў гняздо і збіралася вывесці ў ім птушанят. Але ёй перашкодзілі бяздомныя каты, якія жылі у падвале і ўмелі лазіць па дрэвах.
     Цяпер, калі маладыя вараняняты так уладкаваліся ў гэтым двары, сароцы нічога не заставалася, як выбірацца адтуль пад грознае карканне варанянят, якія праганялі яе. Іх маладыя дужыя дзюбы і шырокія крылы палохалі сароку, калі яны з крыкам насіліся над кустом бэзу, дзе яна спрабавала схавацца.
     Бабуля назірала за гэтай карцінай. Яна ўжо пасябравала з адным варанянём. Ён разумны і наглядальны спадабаўся ёй, калі яна, шпацыруючы па двары і заўважыўшы двух маладых чарнакрылых птушак, кінула палову жаўтка на зямлю. Бабуля ўбачыла, як яе дэлікатэс хутка апынуўся ў дзюбе аднаго з братоў.
     – А табе нічога не дасталася, – пашкадавала яна другое варанянё. – Глядзі, вунь там ляжыць хлеб, з’еш яго, калі ты галодны. Заўтра я табе прынясу жаўток, – сказала бабулька, гледзячы на маладую птушку.
     Варанянё стаяла, не зварухнуўшыся, утаропіўшы на бабулю сваё чорнае, як пацерка, вочка. Здавалася, птушку заваражыла бабуля. Затым яна махнула рукой у бок, дзе ляжаў хлеб, і птушка паслухмяна накіравалася туды.
     У той дзень уважлівае варанянё запомніла бабулю, яе аблічча, голас і добрую манеру размовы з ім, як з блізкім сябрам.
     Назаўтра, як толькі старая выйшла з пад'езда, вараняня, заўважыўшы яе, тут жа апынулася побач, неверагодна здзівіўшы бабулю. І вось ужо палова жаўтка яго! "Якое ж разумнае варанянё, так хутка пазнала мяне!" – захапілася бабулька.
     З таго часу, нават калі старая кліча птушку са свайго акна на другім паверсе, вараняня, знаходзячыся дзесьці ў двары, падлятае бліжэй, садзіцца на каштан і чакае, калі бабуля кіне ўніз на траву яму ежу. Потым спускаецца, злосна каркаючы, тым самым адганяючы ад сябе бяздомнага ката, хутка знаходзіць жаўток і ляціць з ім на дах ці на галінку дрэва, каб нацешыцца ежай.
     І, хоць, варанянё ўсё гэта робіць з-за смачнай ежы, бабуля адчувае радасць ад зносін з птушкай. Старая ўпэўнена, што пасябравала з варанянём, і цяпер ёсць крылаты сябар, які разумее яе.
     
      Гэты аповед на рускай мове
06.06.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100