Вясновыя цуды - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Вясновыя цуды
Вясновыя цуды
Аднойчы ў выдатны вясновы дзень звязала мама сваёй дачушцы Васіліне прыгожую шапачку з двума пампонамі-вушкамі, рудую мяккую, нібы поўсць ліскі.      – Цяпер ты – мая Лісачка! – пажартавала мама і адпусціла дзяўчынку ў двор пагуляць.
     Але калі Васіліна выйшла ў двор у сваёй новай шапачцы, дваровыя насельнікі не пазналі яе. Двароваму сабаку Джэку здалося, што гэта іх рудая котка Мурка, і ён ужо памкнуўся на яе брахаць, але потым спыніўся, пачуўшы голас дзяўчынкі. Куры і Певень вырашылі, што хітруга Ліса наведалася да іх у двор і, спужаўшыся, паспяшаліся схавацца ў куратніку. А разумная Варона, што сядзела на дрэве ля плота, усё адразу зразумела:
     – Ды гэта ж Васіліна! – каркнула яна і паляцела з двара распавядаць сяброўкам варонам, якая ў дзяўчынкі прыгожая новая шапачка.
     Сонейка зірнула ўніз, і, убачыўшы маленькую дзяўчынку ў прыгожай яркай абноўцы, падобную на першую вясновую кветку, падумала, што надышоў час добра сагрэць зямлю. "Тады на ёй вырастуць мільёны пухнатых жоўценькіх дзьмухаўцоў, маіх любых кветак", – вырашыла Сонейка, весела бліснуўшы сваімі прамяністымі вачамі.
     
      Гэта казка на рускай мове
11.03.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100