Беражы свой спакой (верш для дарослых) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Беражы свой спакой (верш для дарослых)
Беражы свой спакой (верш для дарослых)
     
     У старым доме ля акна плакала “дзяўчынка”,
     У руцэ яе змакрэла тонкая хусцінка.
     Толькі ведала “дзяўчо” – слёзы ліць нягожа.
     Ад нуды памерці так, ой не дай жа Божа!
     
     Адзінока, горка жыць у халоднай хаце,
     Не з кім ні пагаварыць, ні паразважаці.
     Сваякоў не нажыла ў радзімай вёсцы,
     А мужык яе ляжыць даўно на пагосце.
     
     – Не сумуй, мая дачушка, – кажа зверху хтосьці,
     Лёгкай птушкай прыляцеў да яе ў госці.
     Можа маці шэпча ёй добрыя парады,
     І любоў даруе зноў, сонечную радасць?
     
     – Не журбуй, рабі ўсё, каб жыццё спрыяла,
     Будзе светлым новы дзень, калі рана устала.
     Ты працуй, кармі гусей, курачку і пеўня.
     Бо яны жывыя, ім есці трэба зерне.
     
     Усміхнулася дачка і за дзверы выйшла.
     Аглядзелася – вакол зелена і пышна!
     Ды пайшла курэй карміць, гатаваць ім ежу,
     Бо спакой ў душу зайшоў па нябеснай сцежцы.
2.02.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100