Спрытнае Казляня - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Спрытнае Казляня
Спрытнае Казляня
Жыла-была ў вёсцы бабуліна Козачка. Улетку яна на зялёным лужку пасвілася, сакавітую траўку-мураўку шчыпала. Нарадзіла Козачка траіх казлянят. Два казляня добрыя беленькія, усё бачаць і запамінаюць, мамку слухаюць, далёка ад яе не адыходзяць, баяцца страціцца.      А трэцяе – вельмі спрытнае, нікога не слухае, за вароты ўцякае, прыгоды шукае.
     – Куды ты бяжышь, дзіцё неразумнае, – крычыць на яго бабуля. – Страцішся. Я не знайду цябе.
     Апусціць Казляня галоўку, быццам прабачэння просіць. Дзень-другі пройдзе, і яно ізноў за сваё – збягае з двара.
     На шчасце, прыехала на канікулы да бабулі з горада ўнучка Сашанька. У яе косы доўгія, а на канцах – банты белыя, нібы матылькі лятаюць. Убачыла Казляня гэтыя банты, спадабаліся яны малому, гуляць з імі хоча.
     – Ты што!? Мне косы абарвеш! – засмяялася Сашанька.
     Пагладзіла яна Казляняці, прыгалубіла, яно і пасябравала з ёй. Увесь дзень за дзяўчынкай ходзіць, на косы не наглядзіцца.
     Пайшла неяк Сашанька ў лес па ягады. Казляня следам за ёй увязалася. Збірае дзяўчынка ягады, а Казляня побач круціцца, з бантамі гуляе. За працай Саша не заўважыла, што Казляня кудысьці знікла. А яно, цікаўнае, загледзелася на яркі матылёк і пабегла за ім. Далёка адбеглася ад дзяўчынкі і заблудзілася.
     Убачыла Сашанька, што Казляняці побач няма, спалохалася, пачала клікаць яго. Але ўсё дарэмна. Зайшло неразумнае Казляня далёка ў гушчу лесу, не знайсці яго. Заплакала дзяўчынка і дахаты пайшла. Бабулі ўсё распавяла.
     – Што ж рабіць! – загаласіла бабуля. – Не адшукаць нам свавольніка ў вялікім лесе. Там ваўкі ды лісы блукаюць, з'ядуць Казляня.
     – Ведаеш, бабуля, я прыдумала, як яго выратаваць, – сказала Сашанька. – Трэба наламаць доўгіх дубчыкаў, завязаць на іх канцы белыя банты і паставіць у лесе адзін за адным, як арыенціры, па якіх Казляня выйдзе з лесу.
     А трэба сказаць, што Сашанька ў горадзе займалася спартыўным арыентаваннем і разумела, як можна дапамагчы Казляняці. Наламала яна дубчыкі, белыя банты на іх завязала і расставіла ў лесе, як адзнакі на доўгім шляху – да самага выйсця…
     У той нешчаслівы дзень Казляня доўга хадзіла па лесе, стамілася і пад ялінкай заснула. Раніцай прачнулася і зноў шукаць дзяўчынку пачало. Бегала Казляня, бегала па лесе, але ўжо не на матылькоў глядзела, а косы Сашыны шукала.
     І раптам, зірк, банты заўважыла ўдалечыні – белыя, тыя, што ў косы ўплецены былі. Прыбегла Казляня да бантаў, няма Сашы, зірк, а за елкамі яшчэ адны банты бялеюць. Пабегла Казляня туды, і там дзяўчынкі няма, але банты яшчэ далей зіхацяць, яго клічуць.
     Вось так па белым бантам-арыенцірам і выйшла Казляня з лесу. А там ужо яго вясковыя хлапчукі заўважылі і дахаты адвялі.
     – Небарака мой, Казлянятка, напалохалася, ды і мяне з Сашанькай моцна напалохала, – паўшчувала яго бабуля.
     А Казляня было вельмі рада, што ўсё абыйшлося. Яно глядзела на Сашыны банты ў косах і не ведала, як ім "Дзякуй" сказаць.
     
     Мой юны сябар, ці ведаеш ты, што трэба рабіць, калі страцішся ў лесе ці ў горадзе. Калі не, то абавязкова даведайся пра гэта, мама з татам табе пра ўсё распавядуць.
     
      Гэта казка на рускай мове
10.09.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100