ЖЫЦЬ, СТВАРАЮЧЫ НАДЗЕЮ СА СВАЁЙ МАРЫ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
ЖЫЦЬ, СТВАРАЮЧЫ НАДЗЕЮ СА СВАЁЙ МАРЫ
     
Кніга рамантычных казак і апавяданняў для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту і юнацтва. У ёй сабраны рамантычныя казкі і апавяданні пра каханне, прыгажосць прыроды, музыку. Яны заклікаюць чытача шанаваць чароўную прыгажосць зямной прыроды, імкнуцца зберагчы родную планету для шчаслівага жыцця нашых нашчадкаў.      
     Прадмова да кнігі
     Дарагія сябры! Гэта кніга для тых, хто любіць рамантыку, фантазіруе і можа нават складае вершы ці рамантычныя казкі.
     Гартаючы старонкі кнігі, шаноўны чытач трапляе ў чароўны свет, напоўнены святлом кахання і надзеі. У кнізе сабраны казкі пра прыгажосць прыроды, якая абкружае нас і прымушае забыцца на ўсе нягоды, пра гукі музыкі – неацэнным скарбе нашай планеты, рамантычныя казкі пра каханне.
     Сузіраючы незвычайна прыгожы свет, які падарыла нам прырода Зямлі, разумееш, наколькі шчаслівыя мы, яе жыхары. І хай наша паўсядзённае жыццё з бясконцымі клопатамі і праблемамі не можа даць нам адчування бязмежнага шчасця, але мы самі, любуючыся прыгажосцю прыроды, слухаючы праніклівыя музычныя творы, упускаючы ў сваё сэрца каханне, мімаволі становімся шчаслівейшымі і душэўна багацейшымі. А нашы мары, часам нават нязбытныя, дапамагаюць жыць і верыць у цуды. І тады мы разумеем, наколькі важна для нас, жывучых цяпер на планеце Зямля, зберагчы яе прыгажосць, усе даброты прыроды, якімі мы карыстаемся, для будучых пакаленняў, для іх шчаслівага жыцця.
     
     Змест кнігі наступны:
     
     Рамантыка ў нашым жыцці
     Папараць-Кветка
     Ялінка і Салавей
     Чакай мяне да вясны
     Незабудка
     Белая вішня
     Таямніца прыбярэжнага лесу
     Святло тваёй души
     Святло тваёй Зоркі
     Пунсовыя ветразі
     Мелодыя далёкiх зорак
     Зорка Венера
     Маладая Зара
     Пяшчотны пацалунак на мяжы дня і ночы
     Не суджана
     Чароўнае Каханне
     Зорачкі сусветнага Акіяна
     Пацалунак Небу
     Чараўніцтва зорнай ночы
     Птушка
     Давай полётаем!
     Сяброўкі Зямлі
     Зямная прыгажосць на іншых планетах
     Слава Творцу!
     Зямны Скарб
     Гармонія гукаў
     Песня – тая ж птушка
     Блакітная скрыпачка
     Chris Spheeris (2003)
     Незвычайны канцэрт
     Што ёсць Музыка?
     Музыка для душы
     Я буду заўсёды с табою, буду тваёю я
     Мастак і яго чараўніцы
     Беражы яе
     Не журыся, чараўнік!
     Будзьце шчаслівыя!
     Букеты для душы
     Шчасце на аблоках
     Чайка
     Калі б я мог
     Крылы
     Вясновыя мроі
     Цудоўная кветка
     Жыццё ў барацьбе
     Камень на шчасце
     Пасланне нашчадкам
     Птушкі Міру
     Песні на шчасце
     Водар зямных кветак
     Дзейничай!
     
     Электронную кнігу “ЖЫЦЬ, СТВАРАЮЧЫ НАДЗЕЮ СА СВАЁЙ МАРЫ” можна знайсці на галоўнай старонцы ў раздзеле “Казкі і апавяданні”
     
     эл.книга " ЖЫЦЬ, СТВАРАЮЧЫ НАДЗЕЮ СА СВАЁЙ МАРЫ "
10.09.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100