Букеты для душы (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Букеты для душы (казка)
Букеты для душы (казка)
Яны пазнаёміліся на Каляды. У знак сімпатыі ён паслаў ёй белую ружу, у сярэдзіне якой была схавана самая сапраўдная зорачка. Чараўнік па прызванню, ён мог падарыць ёй нават зорны дождж і рабіў гэта вельмі часта. Яна любіла глядзець, як у цёмную ноч з неба падаюць маленькія прамяністыя іскрынкі-зоркі.      Але самымі дарагімі падарункамі для яе, усё-такі, былі букеты кветак, якія рэгулярна ў ноч з пятніцы на суботу яна атрымлівала ад яго. Ён не купляў букеты ў кветачніцы, а складаў іх з кветак, якія раслі ў яго чароўным садзе. Гэтыя кветкі былі незвычайныя. Гэтак жа, як усе кветкі, яны адрозніваліся далікатным водарам і прыгажосцю, але іх не трэба было ставіць у вазу, яны пранікалі прама ў душу і напаўнялі яе радасцю і шчасцем.
     Кожны раз ён імкнуўся падабраць для яе розныя па прыгажосці кветкі, але ў сярэдзінку букета заўсёды ўстаўляў самую любую ёю кветку. У прызначаную гадзіну яна прымала ад яго букет і доўга-доўга любавалася ім. Потым хавала яго ў глыбіню сваёй душы, быццам у куфар з каштоўнасцямі.
     Які цуд! Якая прыгажосць! Якое шчасце! Яе душа ніколі не перапаўнялася ад такіх падарункаў, бо Каханне і Шчасце не маюць памераў і межаў. Яны непамерныя і неабсяжныя, як і чалавечая душа.
     Пройдзе шмат гадоў. А ён, як і раней, будзе пасылаць ёй свае чароўныя букеты. Але ніводная кветачка, ніводны лісцік з букетаў яго Кахання яна не страціць, не пакамячыць, не аддасць нікому на свеце. І не таму, што яна прагная. Проста гэтыя букеты прыналежаць ёй і толькі ёй.
     Вось і цяпер яна ўдыхае цудоўны водар яго чароўных кветак. А кветкі, быццам жывыя, паварочваюць свае далікатныя галоўкі і глядзяць на яе з трапятлівым чаканнем. Яна ўсміхаецца і, пяшчотна дакранаючыся да далікатных галовак вуснамі, шэпча:
     – Не бойцеся, мае дарагія! Я вас нікому не аддам, бо вельмі люблю.
     
      Гэта казка на рускай мове
7.09.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100