Пацалунак Небу (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Пацалунак Небу  (казка)
Пацалунак Небу (казка)
Я кахаю цябе! – сказала Зямля Небу.      – Калі кахаеш, дакажы! – адказала бязмежнае Неба і хітра замігцела зіхатлівымі кропачкамі далёкіх зорак.
     "Сапраўды, – падумала Зямля, – што яму маё каханне! Неба вунь якое бязмежнае. Колькі такіх планет, як я, прызнавалася яму ў каханні. Але я паспрабую даказаць, што кахаю яго мацней за ўсіх!" – зардзелася сонечнай барвай блакітнавокая планета.
     Яна, як змагла, насыціла карані разнастайных раслін – дрэў, хмызнякоў, кветак – сваёй сілай і энергіяй, і назаўтра сіняе Неба ўбачыла перад сабой квітнеючы Рай.
     – Бачыш, як я кахаю цябе! – сказала Зямля Небу. – Усе гэтыя кветкі я дару табе!
     Неба замілавалася ад такой "шчырай" прыгажосці, але, усё-такі, не зразумела і не прыняло кахання Землі да яго. Яго душа маўчала. Яно шчыра шкадавала Зямлю і паціху лашчыла яе сваім цёплым і чыстым позіркам.
     Аднак нездарма кажуць, што каханне сляпое. Зямля прыняла нябесную ласку за каханне. І ёй гэтага было досыць, каб яшчэ больш кахаць Неба, дарыць яму свае кветкі не толькі на сушы, але і на вадзе. Ад нахлынуўшых пачуццяў на паверхні Зямлі заструменіліся сотні іскрынак-крыніц з крышталёва чыстай вадой! Небу з вышыні яны здаліся маленькімі зіхоткімі зорачкамі.
     Пырскі вады імкнуліся да Неба, цалавалі яго, а потым ляцелі назад, да Зямлі, і разліваліся ва ўсе бакі, нібы жывыя зіхатлівыя сонечныя пялёсткі!
     Бязмежнае Неба адчула гэта трапяткое лёгкае дакрананне і прыняло пацалунак Землі.
     
      Гэта казка на рускай мове
31.08.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100