Chris Spheeris (2003) (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Chris Spheeris (2003)  (казка)
Chris Spheeris (2003) (казка)
Цішыню раніцы перапынілі чароўныя і вельмі пяшчотныя гукі флейты. Быццам бязважкія, яны пырхалі па аблоках, то набліжаючыся да гарачых прамянёў Сонца, то аддаляючыся ад іх. Ветрык, нібы найтонкі дыван-самалёт, падтрымліваў іх і не даваў апусціцца на зямлю. Гукі радаваліся ад шчасця, ад волі і прастору. Зусім нядоўга працягваўся іх палёт у адзіноце, бо вельмі хутка да іх далучыліся звонкія і меладычныя гукі гітары, электрааргана, рытмічныя ўдары палачак па барабане. Разам ім стала значна цікавей лётаць па нябесных абшарах і ствараць непаўторную і гарманічную мелодыю.      А ўся вялікая нябесная прастора з асалодай услухоўвалася ў гукі музыкі. Нават Сонца і Зоркі мімаволі заслухаліся, імкнучыся разглядзець іх прыгажосць. Гукі нябеснай музыкі былі такімі чыстымі, светлымі і бязгрэшнымі, што ўсякая душа, якая чула іх, тут жа вызвалялася ад назапашанага ў ёй смецця, чысцілася ад бруду, быццам абмывалася цнотай Святой крыніцы музыкі.
     
      Гэта казка на рускай мове
25.08.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100