Маладая Зара (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Маладая Зара  (казка)
Маладая Зара (казка)
У чыстым небе сярод яркіх мігатлівых Зорачак нудзіўся Месяц. А ў той жа самы час сотні мілых іскрыстых вачэй чароўных суседак з захапленнем глядзелі на яго. Усе Зорачкі, без выключэння, былі закаханы ў серабрыстае ззянне маладога Месяца. Але яму, самотнаму і халаднаватаму, ніхто з іх не быў мілы. Неапісальны сум выразна вымалёўваўся ў цемры ночы на яго бледным твары.      Аднак з набліжэннем світанку ззянне Месяца пачало слабець, і стала відаць, як па ўсім яго абліччы прабегла лёгкая дрыготка, выдаўшы моцнае хваляванне душы. А як толькі першыя водбліскі пунсовай Зары з'явіліся на гарызонце, усім Зорачкам стала ясна – хто прадмет суму і кахання Месяца.
     Так, гэта яна, ранішняя прыгажуня, паланіла яго, ды так, што ён назаўжды страціў супакой і сон! Але скажыце, хто б змог устаяць перад яе прыгажосцю? Калі б Вы зазірнулі ў гэтыя прамяністыя вочы, дакрануліся да мяккіх хваляў яе залатых валасоў, то, напэўна, ні завошта б не ўстаялі!
     
      Гэтая казка на рускай мове
10.07.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100