Жоўты Дзьмухавец Перамогі - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Жоўты Дзьмухавец Перамогі
Жоўты Дзьмухавец Перамогі
Маленькі ярка-жоўты Дзьмухавец ганарліва стаяў на высокай ножцы пасярод зялёнага газона ў парку Перамогі горада Мінска. Ён нядаўна нарадзіўся на белы свет, і яму было вельмі цікава разглядаць усё вакол сябе. Дзьмухавец зірнуў угару на блакітнае неба і зажмурыўся. Там высока ў небе свяціла яркае Сонейка. Яно сагравала яго тонкія жоўтыя пялёсткі. Вакол Дзьмухаўца раслі высокія дрэвы, але іх галіны яшчэ не былі паўкрываты зялёнай лістотай. Да і на лужку, дзе стаяў Дзьмухавец, яшчэ не вырасла ніводнай кветкі.      – Ты пер-р-шая сонечная кветка нашага пар-р-ку! – звонко затращаў Дрозд-дзяраба, пралятаючы міма Дзьмухаўца.
     Ад такога гучнага крыку Дзьмухавец скурчыўся, але не спалохаўся. Верагодна, адважны характар у ім быў з самага нараджэння.
     – Я? – узрадаваўся Дзьмухавец. Яму захацелася заўсёды быць першым ва ўсіх важных справах.
     – Сёлета вясна спазнілася, – зазвінела Сінічка. – Мы яе чакалі яшчэ ў сакавіку, а яна прыйшла ў красавіку, ды і то не зусім такая.
     – А якая яна павінна быць? – спытаў Дзьмухавец.
     – Цёплая, сонечная, каляровая! – каркнула Ворона. – Хутка свята Перамогі, гэта галоўнае свята нашага парку, а кветак яшчэ няма. Іх не высаджваюць у кветнікі, таму што зямля яшчэ не прагрэлася.
     – Так, раніцай я замярзаў, – прызнаўся Дзьмухавец.
     – Вось бачыш, і твае браты дзьмухаўцы яшчэ не нарадзіліся. Гэта вельмі дрэнна.
     – Не пер-р-рабольшвай, Варона, – зноў затрашчаў Дрозд, пралятаючы міма. – Хутка пацяплее, на 9-га Тр-р-раўня ўсё расквітнее, я ведаю. Чуеш, Дзьмухавец, які ўр-р-рачысты пер-р-раможны мар-рш гучыць у музеі?
     – Так, – адказаў Дзьмухавец. Ён увесь час чуў бадзёрую вясёлую мелодыю і глядзеў на прыгожы будынак, на бліскучым блакітным купале якога раздзімаўся чырвоны сцяг.
     – Гэта музей Вялікай Айчыннай вайны. На экскурсію ў музей прыходзяць дарослыя і дзеці, каб лепш даведацца пра гісторыю той страшнай вайны, – загудзелі дрэвы, якія абкружалі Дзьмухавец з усіх бакоў.
     – Ох, малыш, як добра быць маладым, – варухнуў сваімі тоўстымі галінамі стары Дуб, які рос непадалёку ад музея. Яму так захацелася распавесці Дзьмухаўцу пра сваё жыццё, што ён не ўтрымаўся і працягваў гаварыць:
     – Мяне тут пасадзілі адразу пасля вайны. Але побач са мной расла старая Ліпа. Яна бачыла, як гарэў Мінск, як узрываліся снарады і падалі бомбы, ад якіх зямля ходырам хадзіла. Ёй было вельмі страшна…
     – А дзе гэтая Ліпа цяпер? – спытаў Дзьмухавец.
     – Яна памерла. У яе, небараку, грукнула маланка, зараз ёй было б дзвесце гадоў, – сумна паведаміў Дуб.
     – Мне шкада Ліпу, – засмуціўся Дрозд. Ён ужо перастаў лётаць і прысеў адпачыць на галінку дрэва. – Але тр-р-рэба пр-р-рацаваць, у маім гняздзе хутка нар-р-родзяцца дзеці! – схамянуўся Дрозд і хуценька паляцеў кудысьці.
     – Як добра, што нараджаюцца дзеці, – прашаптала высокая Бяроза.
     На яе доўгіх тонкіх галінах нядаўна вырасла некалькі “завушніц”. Яны яшчэ былі зялёнымі і няспелымі. Аднак Бярозка ведала, што калі яны паспеюць і распушацца, цёплы Ветрык разнясе насенне яе “завушніц” (каташкоў) па ўсяму парку. "І можа тады, – марыла Бярозка, – дзесьці на зямлі з майго насення народзяцца дзеткі – маленькія тоненькія бярозкі!"
     – Дзеці – наш гонар, наша радасць і наша надзея, – задуменна прамовіў Дуб. – Дзецям трэба ведаць гісторыю сваёй Радзімы, разумець, як іх родныя жылі раней, да іх, паважаць і любіць сваіх матуль і татаў, дзядуль і бабуль. – Паглядзі на гэты сцяг Перамогі, малы! – звярнуўся Дуб да Дзьмухаўца. – Бачыш, як ганарліва ён раздзімаецца на ветры? Чырвоны сцяг годны таго, каб стаяць так высока, дзе яго бачаць усе, бо ён па праву заслужыў гэта падчас той кровапралітнай вайны. Гэты сцяг у руках адважных салдат выратаваў сваю Радзіму – усіх, хто тады жыў, і хто цяпер жыве на нашай зямлі. Ён падарыў нам свабоднае мірнае і шчаслівае жыццё!
     Дзьмухавец з гонарам глядзеў на яркі чырвоны сцяг Перамогі, сцяг Савецкай Арміі. Маленькая сонечная кветка была шчаслівая, што нарадзілася на такой добрай слаўнай зямлі напярэдадні вялікага свята Перамогі. Дзьмухавец выцягнуўся ў струнку і ўсміхаўся ўсяму беламу свету, а яго жоўценькая галоўка ярка свяцілася ў прамянях вясновага сонейка.
     
      Гэтая казка на рускай мове
23.04.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100