Зямное Каханне - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Зямное  Каханне
Зямное Каханне
Кажуць, што Каханне – гэта чароўны дарунак лёсу, але што б ні казалі, Каханне – гэта, хутчэй за ўсё, самы дарагі Божы дар. Толькі Бог можа стварыць Каханне і падарыць яе найболей годнаму.      У даўнія часы наша планета яшчэ не мела той Божай прыгажосці, за якую мы ўсе яе так любім. Яна была шэранькай і несамавітай, сухой і пустой, толькі моцныя вятры абдзімалі яе з усіх бакоў. У той час Зямля жыла ціха і самотна. Ніхто не кахаў яе, ніхто не жыў на ёй, і таму нікому не было да яе справы.
     Неяк Бог, аглядаючы бязмежныя абшары Сусвету, звярнуў увагу на гэту ціхую планету. Яму стала шкада яе, і ён вырашыў удыхнуць у самае сэрца Зямлі сваё бацькаўскае Каханне. Зямля адразу адчула гэтае незвычайнае хваляванне сваёй душы, яе сэрцайка забілася мацней, па венах хутчэй пацякла кроў. У нетрах Зямлі пачалі бурліць і бушаваць крыніцы, і неўзабаве яны выбіліся на паверхню, ператварыўшыся ў рэкі, азёры, моры і акіяны. Гэта Святая вада, падораная Богам, акрапіла і напаіла зямную паверхню, спарадзіўшы на ёй пышную расліннасць. Так Божае Каханне стварыла на нашай планеце жыццё, якая не спыняецца і цяпер. Усё, што нараджаецца і жыве на Зямлі, сагрэта Яго Каханнем. Часам здаецца, што Каханне ад нас сыходзіць і падмяняецца нялюбасцю, але гэта няпраўда. На Зямлі шмат Кахання. І яно яшчэ ў стане пазнішчаць парасткі нялюбасці, якія часам зараджаюцца то тут, то там.
     Вядома, на планеце ёсць і гарачыя пустыні, дзе вада – вялікая рэдкасць. Але ў тых месцах, куды яна, усё-такі, пранікае, пустыня расквітае, і ўсё жывое імкнецца да гэтай вады, каб напіцца яе і акунуцца ў жыватворную вільгаць, напоўніцца Каханнем і хараством.
     Уся прыгажосць, маладосць, радасць і пяшчота на Зямлі – ад Бога. Самы лепшы час для Кахання – вясна і лета. У гэты час на Зямлі нараджаецца шмат Кахання. Яно – у блакітным ясным небе і ў свежай зеляніне кветак, у шчаслівых птушыных галасах і ў прамяністых позірках людскіх вачэй. Нават лютай зімой і дажджлівай восенню Каханне таксама нараджаецца. І тады яна размалёўваецца ў яркія восеньскія фарбы або зіхаціць перламутрам снежных убранняў.
     Давайце ж будзем берагчы і шанаваць гэта Божае зямное Каханне, каб яно ніколі не змагло сысці з нашых сэрцаў!
     
      Гэты аповед на рускай мове
30.03.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100