Сятая крыніца нашай душы - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Сятая крыніца нашай душы
Сятая крыніца нашай душы
Калі на вячэрнім небе запальваюцца зоркі і месяц, Анёл Кахання злучае душы закаханых. Ён пракладае нябачную вокам, але адчувальную сэрцамі чароўную дарожку Кахання ад берага Яго душы да Яе берага...      Тады Ён з пяшчотай і трапятаннем думае пра яе, а Яна пра яго. Энергія Кахання плыве па гэтай дарожцы ад яго да яе, ад яе да яго ў вобразах гарачых позіркаў, п'янлівых пацалункаў і абдымак. У гэты час Анёл Кахання настолькі рады за сваіх закаханых, што сам ззяе ад шчасця.
     Калі ж Ён маўклівы і пануры і, здавалася б, ужо астыў да Яе, Анёл Кахання таксама ціхі і сумны, нават трошачкі хворы. У гэтыя сумныя хвіліны ці нават дні толькі Чорту становіцца вельмі весела. Ён смяецца істэрычным смехам і спяшаецца да Яго, каб прашаптаць на вушка злыя словы, быццам бы сказаныя ад Яе імя. А потым бяжыць, каб паздзекавацца над Ёй. Які жудасны гэты страшны рагаты Чорт з казлінай барадой і доўгімі кіпцюрамі! Ды і доўгі хвост у яго як сапраўдная пуга. Пасля такога злога і бязлітаснага ўдару па шчырасці закаханых надоўга застаецца глыбокі след, які цяжка зажывае.
     Але ўсё-такі выратаваць Каханне ад зла магчыма!
     У далёкім краі, там, куды не дабрацца ніякаму Чорту, расце чыстая і далікатная, як само Каханне, кветка Лотаса. Яна не вяне, яе пялёсткі пругкія і бліскучыя, яны напоўнены энергіяй сонца, вады і зямлі. І калі Анёл Кахання прыляціць у той дзівосны край і пацалуе чароўную кветку, то зноў здабудзе ўпэўненасць і сілу для таго, каб прагнаць злога Чорта, памірыць закаханых і напоўніць іх душы энергіяй Кахання.
     Энергія Кахання… Яна валодае такой велізарнай сілай таму, што крышталёва чыстая, як вада горнага ручайка, пяшчотная і светлая, як прамяні ўзыходнага сонца, велізарная і неабсяжная, як бязмежнае неба.
     Энергія Кахання – святая крыніца нашай душы.
     
      Гэта казка на рускай мове
30.03.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100