Што ёсць Музыка? (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Што ёсць Музыка?  (аповед)
Што ёсць Музыка? (аповед)
Самае Чароўнае, што толькі ёсць у гэтым жыцці - Музыка.      Музыка зачароўвае і кранае сэрцы не толькі людзей. Яе кахаюць птушкі, жывёлы. У шмат каго яна - сродак зносін і паразумення. Увесь свет напоўнены Музыкай. Яна пранікае ў самыя далёкія куткі Сусвету. Яна бязмежная і неабсяжная, як Радасць і Шчасце…
     Як добра, калі ў цябе ёсць сапраўдны сябар! Колькі радасці ты атрымліваеш ад зносін з ім!
     Цікава, што вельмі часта менавіта Музыка збліжае людзей. Можа быць, таму нас так палоніць і зачароўвае спадабаўшаяся мелодыя, што яна трапляе ў рэзананс з нябачнымі струнамі нашай душы?
     Музыка зачароўвае і кранае сэрцы не толькі людзей. Яе любяць птушкі, жывёлы. Шмат у каго яна – сродак зносін і паразумення. Увесь свет напоўнены Музыкай. Яна пранікае ў самыя далёкія куткі Сусвету, бо яна бяскрайна і неабсяжна, як Радасць і Шчасце…
     Жылі-былі дзве сяброўкі – ласкавыя, пяшчотныя і адданыя. І звалі іх Скрыпачка і Віяланчэль. Яны вандравалі па Свеце, смяяліся і плакалі, цешыліся і смуткавалі. І заўсёды ўсяго ў іх было пароўну. Яны дзялілі свае пачуцці папалам і ва ўсім падтрымлівалі адна адну. І ад таго іх жыццё было вельмі гарманічным і шчаслівым. Іх песні, кранальныя і пяшчотныя, бясконца шчырыя і прыгожыя слухаў ўвесь Свет, і яны пранікалі ў самыя патаемныя куточкі яго душы. Часам Свет чуў у галасах сябровак сумныя ноткі, і тады ён таксама журыўся разам з імі. Часам іх галасы былі задуменныя і спакойныя. Свет, прыслухоўваючыся да іх, станавіўся такім жа спакойным і разважлівым. А калі песні сябровак напаўняліся запалам і весялосцю, увесь Свет цешыўся ад шчасця…
     Што ёсць Музыка?
     Яна – самы хуткі і дзейсны сродак уздзеяння на наш настрой і самаадчуванне. Яна… Мабыць, кожны ўспрымае яе па-свойму, у душу кожнага яна прыўносіць нейкія пэўныя адценні. У кожнага з нас свая любімая Музыка, як самы гарманічны стан нашай душы.
     Выходзіць, Музыка – гэта самая лепшая, чыстая і светлая часцінка нашай Душы?
     
      Гэтая казка на рускай мове
22.03.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100