Снежная зіма (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Снежная зіма  (аповед)
Снежная зіма (аповед)
Летась была вельмі цёплая бясснежная зіма. Дзеці зусім не ўбачылі снегу. Сёлета на пачатку зімы ліў дождж і ішоў мокры снег. Пры такім надвор'і не пакатаешся з горкі на санках, лядзянках ці "зімовых ватрушках". Нават на Новы год Дзед Мароз не зрабіў дзецям снежнае свята. І раптам на Куццю перад Раством Хрыстовым паваліў снег, ды такі вялікі, што пазасыпаў увесь горад, у якім жыў трэцякласнік Колька. "Вось гэта да! Клас! Цяпер можна з горкі пакатацца", – узрадаваўся хлопчык.      Невялікая горка была прама ў двары яго шматпавярховага дома. Колька памятаў, як некалькі гадоў назад катаўся з яе на санках. Але зараз у яго ёсць цюбінг, бабуля летась падарыла. Шкада, што ў тую зіму не давялося яго апрабаваць. Затое гэта адбудзецца зараз! Дагаварыўшыся з сябрам Федькам па тэлефоне, хлопчык памчаўся на двор.
     Ох, колькі шчасця падваліла дзецям разам з гэтым пухнатым снегам! На горцы ўжо шмат людзей: малышы з матулямі, старэйшыя дзеці. "Не развярнуцца, усю горку занялі! Нічога, як-небудзь і мы пакатаемся", – вырашылі хлопчыкі.
     А снег усё ідзе. Засыпаў дрэвы, кусты, дарожкі, балконы дамоў, дахі, нават смеццевыя скрыні і прыпаркаваныя аўтамабілі пакрыліся тоўстым пластом снегу. Людзі ходзяць, правальваючыся ў скрыпучы снег, аўтамабілі прабіваюць сабе дарогу на заснежаных вуліцах.
     – У свята Божага Нараджэння хіба дабярэшся да дворнікаў, – бурчэлі пажылыя людзі, насілу спускаючыся па засыпаным снегам усходам.
     А дзецям радасць. Хтосьці з іх ужо хоча сляпіць снегавіка, вось толькі малыш забыўся ці нават не ведае, як гэта робіцца. А трэба не збіраць снег проста ў кучу, а спачатку зляпіць маленькі камячок са снегу – снежку, затым накатваць на яе снег, які ляжыць на зямлі, ператвараючы маленькую снежку ў вялікі снежны шар. З такіх шароў і атрымліваецца снегавік.
     – Вось знайшлі забаву! – усміхнулася жанчына, праходзячы міма дзяцей.
     Ля дома двое хлопчыкаў весела рагаталі, страсаючы з кустоў бэзу сабе на галовы вялікія камякі снегу. Ух, і цікава ж ім так купацца ў снезе!
     Колька з Федькам таксама ў вясёлым настроі. Яны ўжо шмат разоў скаціліся з горкі. Прытаміліся, узбіраючыся на яе ў чарговы раз. І тут у Колькі зазваніў тэлефон. "Коля, ідзі дахаты. Я купіла бабулі прадукты. Аднясі, калі ласка", – гэтыя словы прагучаўшыя так несвоечасова, трохі паменшылі прыўзняты настрой ад снежнага свята. "Добра", – адказаў хлопчык і неахвотна паплёўся дахаты.
     І вось ужо ён, "падкасаўшы рукавы", нясе бабулі пакет з прадуктамі. Яго бабуля старэнькая, і Колька разумее, што ёй патрэбна дапамога. Тым больш, гэта не вельмі цяжка зрабіць, бо бабуля жыве на той жа вуліцы, што і ён. Колька любіць сваю бабулю, яна ж любіць яго і ласкава заве Міколкам.
     Вунь яна – ужо стаіць ла акна, чакае яго:
     – Міколка! Калі ласка, насып гэта ў кармушку птушкам. Я бачыла ў скверыку, ля тваёй гімназіі, там развешана шмат кармушак. Цяпер зіма, птушкам цяжка знайсці корм, уся зямля ў снезе. Ім жа таксама хочацца жыць, – сказала бабуля, ласкава гледзячы на ўнука.
     А Колька слухаў, не разумеючы, пра што яна кажа? "Хочацца жыць, – здзівіўся хлопчык, – хіба яны, гэтыя птушкі, збіраюцца паміраць?" Нічога не сказаўшы ў адказ, Колька паслухмяна аднёс птушкам "бабулін корм" і насыпаў у кармушку. Ён успомніў, як на пачатку зімы яны з класам развесілі на невысокіх лістоўніцах кармушкі, якія змайстравалі на ўроках працы. Але цяпер усе кармушкі чамусьці былі пустыя. "Скажу Федьку, хай таксама прынясе што-небудзь птушкам", – вырашыў хлопчык, вяртаючыся на горку да сяброў.
     Праз некалькі гадзін, уволю накатаўшыся, стомлены, але задаволены Колька вярнуўся дахаты. Перакусіўшы, ён падключыў інтэрнэт, выйшаў на сайт пра птушак і зразумеў, што зусім нічога не ведаў пра жыццё маленькіх істот, такіх, як верабей, сініца, снягір. На сайце Колька прачытаў, што ў снежныя і марозныя зімы гіне шмат дробных птушак. У такое надвор'е ім трэба часцей сілкавацца, каб не памерці і падтрымліваць тэмпературу свайго маленечкага цела ў норме.
     "Чаму я раней не даведаўся пра гэта", – вінаваціў сябе хлопчык і вырашыў усю марозную і снежную зіму падкормліваць птушак семкамі, просам, кавалачкамі сала і абавязкова распавесці пра гэта сябрам. "Яны зразумеюць мяне, таму што таксама любяць птушак і хочуць, каб яны заўсёды жылі побач з намі і не гінулі", – разважаў ён.
     А снег усё ішоў і ішоў. Праз тыдзень яшчэ дадаўся даволі моцны мароз.
     – Сёлета зіма не падвяла, са снегам і марозам да нас завітала, – казалі на вуліцах жыхары вялікага горада.
     
     Кажуць, што ў прыроды няма дрэннага надвор'я, і гэта так.
     Калі табе добра, дапамажы, калі зможаш, таму, каму дрэнна.
     
      Гэтае апавяданне на рускай мове
13.01.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100