КАЗКІ БАБУЛІ БЕЛАЙ ВАРОНЫ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
КАЗКІ БАБУЛІ БЕЛАЙ ВАРОНЫ
КАЗКІ БАБУЛІ БЕЛАЙ ВАРОНЫ
У липені 2022 года ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга казак Таццяны Дамаронак “Казкі бабулі Белай Вароны”, якая прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.      У ёй сабраны вясёлыя займальныя казкі пра звяроў і птушках, хатніх жывёл. Разам з героямі казак юны чытач пагасцюе ў чорнага і белага буслоў, пакажа нашу беларускую зямлю нябеснай зорачцы, паплавае на плытку па рацэ, пазнаёміцца з бабром і яго суседзямі, лясным коцікам і яго сяброўкай кошачкай, жарабятамі, расамахай, сямейкай вераб'ёў, качанят, парасём і кацянём, самастойным сланянём, выкупаецца ў залатым вадаспадзе, апынецца на халоднай зямлі Арктыкі і Антарктыды, у паўночнай тундры і гарачай Індыі.
     Усе казачныя героі добрыя, спагадлівыя, вясёлыя, адважныя, дапамагаюць адно аднаму, шчыра кахаюць і ўмеюць сябраваць.
     Кожны, хто разгорне гэтую маляўнічую кнігу, знойдзе шмат цікавага, пазнавальнага і цудоўнага на яе старонках. Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.
     У кнізе 96 старонак, тыраж 800 экз.
     Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.
     
     
     Відэа кнігі https://www.youtube.com/watch?v=yadgOdL-6Gg
     
     Прадмова да кнігі
     Вітаю цябе, мой дарагі чытач!
     У тваіх руках выдатная кніга "Казкі бабулі Белай Вароны". Гэта птушка пражыла доўгае жыццё і ведае шмат цікавых гісторый. Яна з задавальненнем распавядзе іх табе. Ты пазнаёмішся з братамі белым і чорным бусламі, сяброўкамі-ластаўкамі, бясстрашнай пчолкай, дапытлівай маленькай зорачкай, кемлівымі верабейкамі, няўрымслівым парасём і яго сябрам кацянём, чароўным пеўнічкам, вясёлымі жарабятамі, адважным лясным коцікам, кудлатай расамахай, гасцінным бабром, самастойным сланянём, чарапашкамі-вандроўніцамі, музычным бычком і жаўруком, вясёлымі качанятамі, добрасардэчнай курапаткай. А яшчэ віртуальна можна будзе выкупацца ў залатым вадаспадзе, пабываць у Арктыцы і Антарктыдзе, паўночнай тундры і гарачай Індыі.
     Героі казак бабулі Белай Вароны добрыя, спагадлівыя, вясёлыя, адважныя, дапамагаюць адно аднаму, умеюць шчыра сябраваць. Разам з імі пачынай падарожжа ў казачную краіну і прыемных табе ўражанняў!
     
     Змест кнігі наступны:
     
     Казкі бабулі Белай Вароны
     Матылёк і Жарабя
     Кактус, Кактус, зацвітай!
     Дапытлівая Пчолка
     Бедная Мурашка і шчаслівы Жучок
     Чорны Бусел і Белы Бусел
     Сустрэча
     Як вераб’ёў ледзь не абхітрылі
     Жарабяты
     Сяброўка-зорачка
     Лясны Коцік
     Самотная Расамаха
     Адважнае Ваўчанё
     Як Бабёр, Рак і Шчупак зіму зімавалі
     Мурзацік
     Чароўны Пеўнік
     Бычок-музыкант
     Задуменная карова
     Ахайнае парася
     Падкідыш
     Залатая Жаба
     Паўночны Алень
     Індыйскія слонікі
     Самастойнае Сланяня
     Чарапашкі-вандроўніцы
     Маленькія нырцы Арктыкі і Антарктыды
     Пашанцавала Лесіку!
     
     Дарагія чытачы! Шукайце цікавую кнігу казак у кніжных крамах, Белкнізе,
     
     у Выдавецтве “Беларусь”.
     https://izdatelstvo.by/catalog/khudozhestvennye_serii_dlya_detey/?PAGEN_1=5
22.07.22
Каталог TUT.BY Rambler's Top100