СІНІЧКІНЫ ЗВАНОЧКІ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
СІНІЧКІНЫ ЗВАНОЧКІ
СІНІЧКІНЫ ЗВАНОЧКІ
У выдавецтве “Беларусь” у ліпені 2023 года пабачыла свет цікавая кніга казак і апавяданняў "Сінічкіны званочкі". Яна прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.      У кнізе сабраны добрыя і пазнавальныя казкі і апавяданні. Іх героі – дзяўчынкі і хлопчыкі, а таксама казачныя персанажы, у ролі якіх выступаюць расліны, жывёлы, розныя бытавыя прадметы, цацкі і чараўнікі. З імі цікава, і яны шмат чаго могуць распавесці. Іх прыклад заразлівы, бо ўсе яны вясёлыя, кемлівыя, чулыя да чужой бяды, разумныя і таленавітыя.
     
     Прадмова да кнігі
     Мой дарагі сябар! А ці ведаеш ты, чаму сінічкі звіняць, як маленькія званкі, і што трэба зрабіць, каб спыніць надакучлівы дождж? А ты можаш уявіць, што ў дзіцячым парку, куды ты ходзіш на шпацыр, жывуць чароўныя атракцыёны? А ці бачыў ты старадаўнія прадметы, якія захоўваюцца ў хаце тваёй бабулі?
     Прачытаўшы гэту кнігу, ты даведаешся шмат цікавага пра некаторыя рэчы і расліны, пра што раней нават не здагадваўся. Калі вельмі захочаш, то нават у сваёй ці ў бабулінай хаце зможаш адшукаць штосьці незвычайнае і незнаёмае, разгадаць яго таямніцу. Гэта пазнавальная кніга распавядзе пра свет, у якім мы жывём, і не пакіне цябе абыякавым. У ёй сабраны добрыя і цікавыя казкі і апавяданні. Іх героі – дзяўчынкі і хлопчыкі, а таксама казачныя персанажы, у ролі якіх выступаюць расліны, жывёлы, розныя бытавыя прадметы, цацкі і чараўнікі. З імі цікава, і яны шмат чаго могуць распавесці. Іх прыклад заразлівы, бо ўсе яны вясёлыя, кемлівыя, чулыя да чужой бяды, разумныя і таленавітыя.
     Героі казак і апавяданняў падзеляцца сваімі думкамі і перажываннямі і абавязкова стануць тваімі сябрамі.
     
     Відэа кнігі https://www.youtube.com/watch?v=X2QBM8E81Vw
     
     
     Змест кнігі наступны:
     
     Сінічкіны званочкі
     Чароўныя атракцыёны
     Рознакаляровы парасонік
     Казачныя цацкі дзіцячага садка
     Улетку ўсім хочацца падарожнічаць
     Не сумуй
     Дзень нараджэння
     Анёльскі каласок
     Падарунак маленькай Феі
     Добры прыклад сябра
     Старадаўні чайны сервіз
     Шаноўная Хлебніца
     Шчаслівы Тэлефон
     Старыя ручкі і алоўкі
     Лялька Люба
     Бабулін агарод
     Фрукты-вандроўнікі
     Коцікі – пухнатыя жывоцікі
     Бабуліна хата
     Бедная Ружа
     Маленькае Сонейка
     Калючы маліннік – абаронца птушак
     Лекавыя травы
     Дзяніскіна вандраванне
     Восеньскі падарунак для бабулі
     Залаты букет
     Татава праца
     Маленькі шкляны Гадзіннічак
     Новы Каляндар
     
     Малюнкі да кнігі зрабілі мастачкі Вікторыя Ерковіч і Марыя Райкова.
     
     Дарагія сябры! Шукайце новую кнігу на паліцах кніжных крам г. Мінска, у інтернэт-крамах
     “Белкніга”
     https://belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/sinichkiny-zvanochki/
     
     ОZ.by
     https://oz.by/books/more101257485.html
     
     у Выдавецтве “Беларусь”.
     https://izdatelstvo.by/catalog/khudozhestvennye_serii_dlya_detey/864/
24.11.20
Каталог TUT.BY Rambler's Top100