Ма-ма (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Ма-ма (аповед)
Ма-ма (аповед)
     
     Сёння дзень усіх мам!
     
Каце ўжо сем з паловай гадоў. У яе ёсць малодшая сястрычка Алёнка. Алёнка маленькая, ёй яшчэ няма і годзіка. Каця дапамагае маме гадаваць Алёнку. Яна гуляе з ёй і нават вучыць гаварыць.      – Глядзі! Гэта Зайчык! – паказвае Каця сястрычцы цацку. – А гэта Качачка!
     Алёнка цягнецца за цацкай. А Кацюша не хоча проста аддаваць цацку:
     – Калі скажаш "Ка-ча-чка", я дам яе табе, - гаворыць яна малой.
     Але Алёнка не разумее сястру і паднімае роў.
     – Мама! – кліча Каця. – Мама! Скажы ёй, каб яна перастала плакаць!
     Мама ўваходзіць у пакой і берэ на рукі дачку. Малая адразу супакойваецца і кранае маму за твар:
     – Ма-ма, – кажа яна. – Ма-ма.
     Каця і мама ўсміхаюцца. Іх Алёнка сказала першае слова!
     Увечар у двары Каця выхваляецца сяброўцы Дашы:
     – Наша Алёнка ўжо кажа слова "мама"!
     – А нашы кацяняты, калі няма побач коткі, жаласна пішчаць і таксама па-свойму, па-кацінаму, клічуць маму-котку. І я чую, як яны кажуць - Ма-ма! – сцвярджае Даша.
     – Гэта што! – ускліквае Кацюша. – Я ведаю! Першае слова ўсіх немаўлят – "Ма-ма". Усіх! Усіх! Усіх! І качанят, і куранят, і жарабят, і парасят, і казлянят, і цялят, і ўсякіх там птушачак, і звяркоў. Гэта так!
     – Вядома! – падтрымлівае сяброўку Даша.
     Дзяўчынкі разумеюць – даражэй за мамы на свеце няма нікога! Яны вераць у тое, што і самі калі-небудзь для каго-небудзь стануць мамамі.
     
      Гэты аповед на рускай мове
14.10.09
Каталог TUT.BY Rambler's Top100