Бабіна Лета - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Бабіна Лета
Бабіна Лета
     
     За маім акенцам – залатая восень.
     Там красуні-дрэвы лісцем шамацяць.
     Таполі жаўцеюць, колеры змяніўшы,
     Ды не хочуць узімку голымі стаяць.
     
     Сонца іх шкадуе, на зямлю паслаўшы
     Мільён яскравых жвавых прамянёў.
     Каб яны на тыдзень свету падарылі
     Яркае аблічча, сонечны настрой.
     
     Хай пацешаць дрэвы і кусты, і травы,
     Кветкі, што баяцца рана так сысці.
     У радасці закружаць цёплымі дзянькамі,
     Скажуць, што магчыма шчасце зноў знайсці.
     
     Павуцінне ўецца, сонейка смяецца,
     Бачачы, як “хвалі восені” ляцяць.
     А яны лунаюць між травой і дрэвам,
     Мараць увысь падняцца, песню праспяваць.
     
     - Гэй, бабіна лета, восені прымета!
     Ты нам падарыла радасці глыток.
     Каб усё жывое, што сустрэне зіму,
     Ведала – зноў ступіць лета на парог.
22.10.20
Каталог TUT.BY Rambler's Top100