Маша і яе чароўны лес - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Маша і яе чароўны лес
Маша і яе чароўны лес
Мой паважаны чытач!      У лістападзе 2021 года ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга “Маша і яе чароўны лес”. Гэта казачная аповесць пра жыццё сучаснай дзяўчынкі ў чароўным лесе, пра яе цікавыя сустрэчы са звярамі, птушкамі і нават з раслінамі. Машын лес любяць і берагуць казачныя Феі: Вясна, Лета, Восень, Зіма. Яны знаёмыя не толькі з раслінамі і жывёламі гэтага лесу, таксама ведаюць яго гаспадыню Машу, хаця сама дзяўчынка не здагадваецца пра гэта.
     Маша – дачка лесніка. Яна жыве ў хатцы, пабудаванай пасярод дрымучага лесу. У гэтым лесе схавалася невялікае возера. За лесам – вёска, дзе жывуць бабуля і школьныя сябры дзяўчынкі. Маша любіць прыроду, яна ўважліва назірае за зменамі, якія адбываюцца на працягу года ў яе родным лясным царстве. Зіма змяняецца Вясной, Вясна – Летам, Лета – Восенню, і ўслед за гэтым змяняецца жыццё ў лесе.
     Колькі такіх запаведных месцаў у нашай Беларусі, не злічыць! Гэта і Бярэзінскі запаведнік, і Белавежская пушча, і Прыпяцкія лясы і балоты, і Налібоцкая пушча. Калі паглядзець на нашу зямлю з вышыні птушынага палёту, то можна ўбачыць, як у прыгожых старых лясах нібы чароўныя люстэркі зіхацяць сотні вялікіх і маленькіх азёр, сярод іх Браслаўскія, Лясныя, Блакітныя азёры і самае вялікае беларускае возера Нарач.
     У кожным з такіх дзіўных па прыгажосці лясоў можа жыць дзяўчынка, пра якую пойдзе гаворка ў гэтай аповесці. Так давайце пажывём яе жыццём і палюбуемся на прыгажосць беларускай прыроды.
     
     Парадак казачных апавяданняў у кнізе наступны:
     Вясновы сюрпрыз
     Новыя вясновыя радасці
     Бярозавы гай
     Новыя падарункі чараўніцы Вясны
     Бярозкіны “завушніцы”
     Машыны шпакі
     Бэзавы сад
     Апошнія вясновыя дзянькі
     Ура, канікулы!
     З татам на рыбалку
     Першы дзень летняга адпачынку
     Ваверчаня Цішка
     У вёску да бабулі
     Сунічная паляна
     Чароўная раніца на Івана Купалу
     Папараць-Кветка
     Жнівеньская навальніца і татавы пчолы
     Адлятае Лета
     Чараўніца Восень прыйшла ў Машын лес
     Першы раз у чацвёрты клас
     ”Бабіна лета” ў лесе
     Падарункі Восені
     Лебедзь
     Журавіны
     Першы снег
     Мароз і снег у лесе
     Хутка Новы год
     Навагоднія святы і падарункі
     Сыходзь, Зіма, Вясна на парозе!
     
     
     Казачная аповесць прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
     Выдатная ўкраінская мастачка ГАЛІНА ПОЛЬНЯК зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.
     У кнізе 180 старонак, тыраж 800 экз.
     Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.
     
     У Выдавецтве Беларусь
     https://izdatelstvo.by/catalog/khudozhestvennye_serii_dlya_detey/730/
     
     У Белкніга каштуе 37.47
     https://belkniga.by/catalog/ne_prostavlena_gruppa/masha-i-yae-charo-ny-les/
     
     
     OZ.by
     https://oz.by/books/more101087112.html
     
     
     Відэа кнігі https://www.youtube.com/watch?v=bB1NfbvS3B8
12.11.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100