Чароўныя куточкі нашай Зямлі - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Чароўныя куточкі нашай Зямлі
Зборнік казачных гісторый “Чароўныя куточкі нашай Зямлі” зацікавіць юных чытачоў, якія хочуць больш даведацца пра цудоўныя жывапісныя мясціны нашай планеты. Разам з казачнымі персанажамі яны здзейсняць віртуальныя падарожжы па сібірскіх і еўрапейскіх рэках, наведаюць дзіўныя па прыгажосці беларускія азёры, нават дабяруцца да палярнай тундры і пабачаць, як туды прыходзіць вясна, якія птушкі і звяры насяляюць гэтыя куточкі Зямлі.      
     Прадмова
     Мой юны сябар!
     Калі ты любішь падарожнічаць, то гэта кніга для цябе. Смела гартай яе чароўныя старонкі, каб разам з вясёлымі і кемлівымі героямі адправіцца ў падарожжы па вялікіх рэках, а затым завітаць да дзіўных па прыгажосці беларускіх азёраў. Непрыкметна для сябе ты дабярэшся да палярнай тундры і палюбуешся на яе квяцістае вясновае аблічча, даведаешся, навошта трывалыя пералётныя птушкі імкнуцца вясной патрапіць у гэты не вельмі цёплы краёчак Зямлі, і што яны там робяць. А яшчэ ў гэтай кнізе ты знойдзеш шмат цікавага пра жыццё птушак і звяроў, якія селяцца каля беларускіх рэк і азёраў.
     
     Зборнік казак прызначан для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
     
     Парадак казак у электронным варыянце кнігі наступны:
     
     Тры Вялікія ракі
     Чайчын востраў
     Блакітныя азёры
     Плывучы Астравок
     Палеская Амазонка
     Вандраванне Гноміка з гусямі па Енісеі
     Ленскія слупы
     Доўгачаканая Вясна ў паўночнай тундры
     Пясец Пуф і ледяныя кветкі(1 частка. Пуф і яго сябры ў палярнай тундры)
     Пясец Пуф і ледяныя кветкі(2 частка. Лесатундра сустракае гасцей)
     Пясец Пуф і ледяныя кветкі(3 частка. Новы год у лесатундры)
     Пясец Пуф і ледяныя кветкі(4 частка. Вяртанне ў родныя мясціны)
     
     Элетронную кнігу “Чароўныя куточкі нашай Зямлі” Вы знойдзеце на галоўнай старонцы ў раздзеле “Казкі і апавяданні”
     
     эл.книга " Чароўныя куточкі нашай Зямлі "
22.09.20
Каталог TUT.BY Rambler's Top100