КАРАБЛІ, МОРЫ І АКІЯНЫ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
КАРАБЛІ, МОРЫ І АКІЯНЫ
КАРАБЛІ, МОРЫ І АКІЯНЫ
     
У чэрвені 2021 года ў выдавецтве “Беларусь” выйшла з друку кніга казак “Караблі, моры і акіяны”. Прыгожыя ілюстрацыі да казак зрабіла вядомая мастачка Анастасія Балыш.      Гэта кніга для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачнымі персанажамі вы здзейсніце віртуальныя вандраванні па морам і акіянам, пажывяце разам з марскімі птушкамі на закінутай у акіяне бязлюднай выспе, спусціцеся ў глыбіні паўночных мораў, папаплаваеце на акіянскім караблі, адправіцеся ў вандраванне з папяровым караблікам па вялікай рацэ, апусціцеся на дно акіяна, каб паглядзець на “зорнае неба”. А яшчэ вы даведаецеся шмат цікавага пра жыццё марскіх птушак і звяроў.
     Героі казак пакажуць прыклады дабрыні, спагадлівасці, узаемадапамогі, павагі, любові і шчырага сяброўства.
     
     
     Зборнік казак прызначан для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
     
     Змест:
     Караблік і мора
     Вандраванне Зайца да акіяна
     Парусны Караблік і яго сябры, ветрыкі
     Ветрык Арляня і яго дзед Светладар
     Вандраванне ў Атлантыку Лятучага Мышаняці
     Парусны Караблік падарожнічае1
     Папяровы Самалёцік падарожнічае
     Шчаслівага адпачынку каля сіняга мора
     Дзіўны аповед марскога Капітана
     Альбатрос і Буравеснік
     Хто жыве на дне акіяна?
     Кіт, кіцяня і дэльфіня
     Прыгоды кіцяня ў паўночных водах
     Акіянскія даследчыкі
     Чароўная казка далёкага Вострава
     
     
     Відэа кнігі https://www.youtube.com/watch?v=TkpFXR1VrMY
     
     Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах. Старонак 90.
     
     У выдавецтве Беларусь
     https://izdatelstvo.by/catalog/khudozhestvennye_serii_dlya_detey/717/
     
     
     У кігарне “Академкнига”
     https://akademkniga.by/katalog/detskaya-literatura/karabli-mory-i-akiyany.html
     
     У 21vek.by
     https://www.21vek.by/fiction_books/izdatelstvo_belarus_0159.html
     У biblio.by
     https://biblio.by/karabli-mory-i-akijany.html
     
     У інтэрнет-магазіне Белкніга купіць за 20.85 руб
     https://belkniga.by/catalog/ne_prostavlena_gruppa/karabli-mory-i-akiyany-z-2346/
30.06.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100