ЖЫВЕ ЎСЮДЫ ПРЫГАЖОСЦЬ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
ЖЫВЕ ЎСЮДЫ ПРЫГАЖОСЦЬ
ЖЫВЕ ЎСЮДЫ ПРЫГАЖОСЦЬ
     
У лістападзе 2021 года ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга казак Таццяны Дамаронак “Жыве ўсюды Прыгажосць”, якая прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.      Кніга пазнаёміць шаноўнага чытача з кемлівымі птушкамі і іх добрымі сябрамі, сонечнымі праменьчыкамі, з сонечнай дзяўчынкай Залатой Дзьмухаўчынкай, раскажуць, як вучыцца смеласці маленькае кацяня Барсік, і як дзяўчына Восень выратавала ляльку Кацю. А яшчэ цікаўны чытач даведаецца, чым можна парадаваць матулю ў яе восеньскае свята, дзе растуць Каштан і дапытлівы Васілёк, што гэта за цуды жытняга поля і дзе хаваецца смачная бульбачка.
     Кожны, хто сустрэнецца з цудоўнай кнігай казак, знойдзе шмат цікавага і пазнавальнага на яе старонках.
     Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.
     У кнізе 110 старонак, тыраж 800 экз.
     Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.
     
     Змест кнігі наступны:
     
     ВЯСНА НОВЫМ ДНЁМ КРАСНА
     Шчаслівыя гукі
     Няхай жыве Сонца!
     Вясновае Люстэрка
     Зорачкі нябеснага Бэзу
     Дзяўчынка Залатая Дзьмухаўчынка
     Дубовы гай
     Дабрыня і Спачуванне
     У КОЖНАГА ЛЕТНЯГА ДНЯ СВАЕ КЛОПАТЫ
     Чаму бярозы белыя?
     Галасы нашай Зямлі
     Наш з табой Сакрэт
     Дапытлівы Васілёк
     Свята лясных ягад Суніц
     Браты Сланечнікі
     Цуды жытняга поля
     Дзе хаваецца смачная Бульбачка?
     Пчолкіна грэчка
     Адважны Барсік
     ВЯСНА ПРЫГОЖАЯ КВЕТКАМІ, А ВОСЕНЬ – ПУРПУРОВЫМІ ЛІСТАМІ
     Залатыя зорачкі Восені
     Дзе расце каштан?
     Восеньскі падарунак маме
     Восеньскі ўбор для лялькі
     Крацінае багацце
     Бабуліны казкі
     Залатыя Верабейкі
     
     
     Купіць ў выдавецтве Беларусь
     https://izdatelstvo.by/catalog/khudozhestvennye_serii_dlya_detey/707/
     
     
     Купіць можна на oz.by
     https://oz.by/books/more101087120.html
     У Белкнізе
     https://belkniga.by/catalog/ne_prostavlena_gruppa/zhyve-usyudy-prygazhosts/
     
     Відэа кнігі
     https://www.youtube.com/watch?v=4XWkx_0qWso
09.11.21
Каталог TUT.BY Rambler's Top100