Адзінокая Гітара - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Адзінокая Гітара
Адзінокая Гітара
Дзесьці на пустэльным беразе бязмежнага сіняга акіяна пасялілася самотная Гітара. У яе не было сяброў. Яна жыла ў маленькай хатцы на пяшчаным узгорку зусім адна. Але Гітара не жадала пакідаць гэты забыты ўсімі бераг. Ёй тут было добра.      Штораніцы яна адчыняла акно, упускаючы ў пакой свежае марское паветра, прыхіналася да падаконніка і спявала. Гукі яе далікатнага і звонкага голасу падхопліваў ласкавы Вецер. Злёгку дакранаючыся да іх, баючыся парушыць музычнае зачараванне, ён выносіў гукі да берага бліжэй да акіянскіх хваль. Сухія гарачыя пясчынкі, рэдкія ледзь жывыя калючкі, бліскучыя кропелькі вадзяных пырскаў тут жа паглыналі, не, хутчэй прагна ўбіралі ў сябе чароўныя гукі Гітары...
     Пустэльны пяшчаны бераг і блакітныя акіянскія хвалі палюбілі душэўныя песні Гітары. Кожную раніцу яны з нецярпеннем чакалі, калі ж адчыніцца маленькае акенца ў хатцы на высокім узгорку і з’явіцца вытачаная фігурка чароўнай Гітары.
     – Я люблю вас! – спявала Гітара, – Люблю гэты бераг і бязмежны акіян. Вы – маё натхненне, мая радасць, маё жыццё!
     Узыходзячае Сонца прыслухоўвалася да далікатнага гучання Гітары і ніяк не магло зразумець, што ж яе так прывабіла на гэтым пустым нежывым беразе. Тут жа ў адзіноце можна памерці ад нуды!
     І вось аднойчы шэрыя хмары надоўга захілілі ад Сонца пустэльны бераг і Гітару. І Яно забыла пра іх існаванне, здавалася, назаўжды. А калі хмары сышлі, і неба ачысцілася, стала яркім блакітным, узыходзячае Сонца не пазнала пяшчаны бераг.
     – Хіба гэта ён? – сумнявалася Яно. – Там была пяшчаная пустыня, а тут – квітнеючы Рай!
     Так, сапраўды, гэта была праўда. На пяску выраслі кветкі! Увесь бераг, усё вакол ператварылася ў цудоўны кветнік!
     Цяпер пакой Гітары з раніцы да ночы быў напоўнены найдалікатным водарам кветак. Так калісьці пустэльны ўсімі забыты бераг дзякаваў сяброўку Гітару за чароўную музыку яе сэрца, за беззапаветную любоў і адданасць.
     
     Примечание: озвучивание Лики Пташук
     
      Гэтая казка на рускай мове
2.06.20
Каталог TUT.BY Rambler's Top100