Прывітанне, Радыё! - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Прывітанне, Радыё!
Прывітанне, Радыё!
     У далёкім дзяцінстве палюбіла я радыё,
     Кожны дзень на світанні праводзіла з ім.
     Прытуліўшыся, казкі, як птушак паданні,
     Я хавала надоўга ў сэрцы сваім.
     
     А цяпер, пасталеўшы, зноў я разам з табою.
     Кожны дзень уключаю ў разетку сваю.
     І калі не паслухаю голас ужывую,
     Буду дрэнна чуваць, нават у ноч не засну.
     
     Так кажы нам усім, хто чакае сустрэчы,
     Свет і шчасце ў голасе хоча пачуць.
     Хай цвіце наша роднае слова, дарэчы,
     Бо цябе нездарма беларускім завуць.
5.05.20
Каталог TUT.BY Rambler's Top100