На памяць для ўнукаў - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
На памяць для ўнукаў
На памяць для ўнукаў
Чалавек нарадзіўся. Вырас. Жаніўся. Нарадзіў дзяцей. Састарэў. Памёр.      Дзеці выкінулі яго старую адзежу, старыя каструлі, талеркі, ложак, старую шафу. Таму што ўсё гэта састарэла, знасілася, выйшла з моды. Выкінулі ўсё тое, што калісьці нажывалася з цяжкасцю, усё тое, што бераглося, што было для чалавека жыццёва важным і прэстыжным, набытым на стагоддзі.
     Не ўсё нажытае чалавекам сышло на звалку. Засталіся – скарбонка са старымі грашыма, ваенныя ордэны і медалі, старыя выразкі з газет, лісты, некалькі старых кніг, фотаальбомы і … інструменты.
     Неяк унук рамантаваў дзверцы халадзільніка – страцілася гайка. Нідзе ў сваіх інструментах хлопец не змог знайсці падыходзячай. Але маці зазірнула ў скрыню са старымі инструментамі дзеда і знайшла якраз такую, якая была патрэбна яе сыну.
     
      Гэты аповед на рускай мове
13.03.19
Каталог TUT.BY Rambler's Top100