Дзейнічай! (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Дзейнічай! (аповед)
Дзейнічай! (аповед)
Калі ты таленавіты, то не саромейся паказаць свой талент. Спявай, калі хочацца спяваць, танчы, калі жадаеш танчыць, складай вершы, калі жадаеш складаць і без гэтага не можаш жыць,малюй, калі страшэнна любіш маляваць! Рабі ўсё тое, што сагравае тваю душу і дапамагае ёй раскрыцца!      Калі ты музыкант – іграй, калі навуковец – вынаходзь, калі імкнешся да вандраванняў – падарожнічай і рабі адкрыцці! Калі любіш дзяцей і адчуваеш, што зможаш ім перадаць усё тое станоўчае і добрае, што назапасілася ў тваёй душы – выхоўвай іх. Калі жадаеш пасадзіць і выгадаваць дрэва ці нават сад – саджай!
     Усё, што ты зробіш "ад душы", прынясе радасць і шчасце табе і таму, для каго ты гэта будзеш рабіць. Так што рызыкуй! І не саромейся!
     Грошы… Вядома, яны патрэбныя нам для жыцця. Іх трэба зарабляць. Але калі ты не можаш доўга вытрымліваць аднастайнасць будзённага жыцця і гінеш… Тады разварушыся! І будзь творцам! Мабыць ты створаны для таго, каб падарыць камусьці "залатую" часціцу сваёй душы. Зрабі гэта! І Бог табе ў дапамогу!
     У невялікім мястэчку жыла дзяўчынка. З дзяцінства яна была вельмі музыкальная і ўвесь час жыла з музыкай, якая гучала ў яе душы бесперапынна. У яе быў прыгожы голас. Яе слухалі сяброўкі, яна выступала на вечарах у школе. Але потым … яна вырасла, і ўсё гэта як быццам скончылася для яе. Дзяўчына ўступіла ў дарослае жыццё – праца, хатнія клопаты і зноў праца. Але музыка не сыходзіла з яе душы. І яна, сабраўшы ўсе сілы, пачала "прабівацца ў … артысты". Але ўсё не так проста. Такіх, як яна, прыгожых, таленавітых аказалася вельмі шмат. Прайшоў год, другі, трэці – усё беспаспяхова. Але дзяўчына не адмовілася ад сваёй мары. У яе душы гарэла маленькая зорачка, якая не дазваляла супакоіцца. І вось, нарэшце, надышла яе "зорная гадзіна". У гэтую гадзіну да яе ног звалілася з неба такая ж маленькая зорачка, якая гарэла ў яе душы. А злучыўшыся разам, зорачкі асвятлілі жыццёвы шлях таленавітай і мэтанакіраванай дзяўчынкі і паслалі ёй поспех. Яна вывучылася і стала знакамітай спявачкай.
     
     
     Пасляслоўе ад аўтара:
     Мне вельмі падабаецца песня са словамі:
     Гуска-беларуска,. Ліцвінка-чарацінка —. У вачах дзічынка,. У нагах чарцінка...
     Я яе часам слухаю па беларускаму радыё.
     Даведалася, што музыку напісаў Эдуард Зарыцкі. Словы Васіля Зуёнака.
     Але больш нічога не ведаю, якая дзяўчынка яе пяе так прыгожа?
     
      Гэты аповед на рускай мове
13.03.19
Каталог TUT.BY Rambler's Top100