Навагодняе вандраванне на Камчатку (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Навагодняе  вандраванне на Камчатку (аповед)
Навагодняе вандраванне на Камчатку (аповед)
Хутка зімовыя канікулы. Хлопчык Антошка марыў з'ездзіць куды-небудзь далёка-далёка, туды, дзе яшчэ ні разу не быў. Раптам аднекуль да яго звалілася шчасце! Тату даслаў ліст яго сябар з Камчаткі. "Прыязджай! – пісаў ён. – У нас цяпер снежная зіма, можна добра адпачыць. Пакатаемся на лыжах з сопак. Я дакладна ведаю, што ты пра гэта марыў усё жыццё".      Тата чытаў услых ліст і ўсміхаўся. Па яго выгляду сын зразумеў, што тата збіраецца адправіцца на Камчатку. "Хай бы ён мяне ўзяў з сабой, – мільганула думка ў галаве хлопчыка. – Не, гэта малаверагодна. Сам ён паедзе, а мяне, як заўсёды, пакіне з мамай і бабуляй". Пра тое, каб з мамай адправіцца ў вандраванне, нават не было думкі. Яна заўсёды вельмі занятая, у яе камандзіроўкі, прэзентацыі, выступленні. Мама – дырэктар вялікага прадпрыемства, і ёй не да адпачынку.
     Але тут тата зірнуў на сына:
     – Паедзем?
     – Куды?
     – На Камчатку.
     – А як жа Фокс? – узрадаваны хлопчык зірнуў на аўчарку, якая сядзела ля яго ног. Не ўзяць з сабой у такую класную паездку любага чацвераногага сябра, Антошку здалося здрадніцтвам.
     – І яго возьмем, – супакоіў тата.
     – Тады паехалі, – неяк не вельмі даверліва пагадзіўся сын. Ён яшчэ не да канца паверыў словам таты…
     Але ўсё так і здарылася. Праз два тыдні яны адправіліся ў вандраванне не куды-небудзь, а на далёкі Ўсход, на паўвостраў Камчатка.
     Фокс добра перанёс незнаёмы для яго пералёт, хаця яму прыйшлося сядзець у багажным адсеку самалёта ў спецыяльным кантэйнеры.
     Камчатка сустрэла вандроўнікаў ледзь марозным, але сонечным надвор'ем. Спусціўшыся па трапе самалёта на зямлю, Антон адразу ж звярнуў увагу на заснежаныя вяршыні сопак, якія ён убачыў удалечыні.
     Татаў сябар ветліва сустрэў гасцей прама ў аэрапорце і павёз да сябе ў невялікае мястэчка. Яго хата стаяла амаль ля самага падножжа высокай сопкі.
     – Цяпер я ў адпачынку на працы. А таму, што жыву тут зусім адзін, месца хопіць для ўсіх, – сказаў татаў сябар Максім.
     Антошку спадабаўся гэты высокі ўсмешлівы барадаты чалавек з густымі бровамі і доўгай шавялюрай. Яго хата не адрознівалася чысцінёй, але была цёплай. Нават Фоксу гаспадар дазволіў знаходзіцца ў хаце.
     – Мала што, яшчэ страціцца або збяжыць куды, – сказаў Максім. – У нас тут шмат розных сабак бегае.
     "Наш Фокс не збяжыць", – падумаў Антошка, але нічога не сказаў.
     Сняданак, абед і вячэру мужчынам прыйшлося гатаваць самім, жаночых рук у хаце не было. Але, як ні дзіўна, з гэтым клапотным заняткам мужчыны змаглі справіцца. Дапамаглі пельмені і яйкі, якія былі ў маразільніку, малочныя прадукты і геркулес.
     – Я ўмею варыць аўсяную кашу, – вызваўся Антошка.
     Ён не раз назіраў за яе гатаваннем на кухні ў сваёй кватэры. Яго бабуля, ды і мама выдатна варылі "аўсянку". Але тут усё аказалася складаней. І адразу вылічыць колькасць геркусеса і малака хлопчык не здолеў. Дапамог гаспадар кватэры. Аказваецца, ён не аднойчы варыў гэтую смачную кашу для сябе са змолатага ў кафямолцы геркулеса.
     – Куды сёння паедзем? – спытаў Максім. – На лыжах у горы?
     – Можа лепш з'ездзім да мора, – прапанаваў тата Антошкі.
     – Туды не трэба ехаць на машыне. Надзенем лыжы і пойдзем, – паправіў яго сябар.
     Дарэчы, запасныя лыжы ў гаспадара стаялі ў каморы. Нават Антошку знайшліся лыжы паменш, але з доўгімі палкамі.
     – Усё добра, – усміхнуўся Максім. – Пераапранайцеся.
     Спартыўнае адзенне было ва ўсіх, акрамя Фокса. Але яму яно не патрэбна. Сабака з задавальненнем бег за лыжнікамі, і па ўсяму было відаць, што гэты шпацыр яму вельмі падабаецца.
     Лёгкі марозны ветрык абдзімаў твар Антошкі, сонечныя прамяні прымушалі жмурыцца.
     – Заўтра купім акуляры ад сонца, – сказаў тата, зірнуўшы на сына.
     А наперадзе разлівалася велізарнае мора.
     – Гэта Авачынскі заліў, – растлумачыў Максім. – Бачыце! А далей за ім – Ціхі акіян.
     Антошка глядзеў у далечыню і бачыў заснежаныя сопкі, пакрытыя тонкім пластом лёду прыбярэжную ваду і вялікія караблі, якія падплывалі да берага праз прабітыя ў лёдзе "вадзяныя шляхі".
     – Наш заліў не замярзае, – працягваў распавядаць Максім. – Аднак ля берага трэба быць асцярожным, каб не праваліцца ў нару да нерпы.
     Пра што кажа Максім, Антошка адразу не зразумеў. Ён нават не ведаў, што нерпай завуць камчацкага цюленя, і што ён узімку хаваецца пад лёдам у снежнай пячоры, дзе нараджае сваіх дзяцей.
     На шчасце, на такую пячору вандроўнікі выпадкова не натыкнуліся, але затое Фокс заўважыў ля берага чаек і нават варон. Жадаючы павесяліцца, ён бегаў за імі, наводзячы страх на птушак.
     Снегу на Камчатцы намяло ўжо даволі шмат, гэта было відаць па тым, як у мястэчку жыхары выграбалі свае машыны з-пад снежных завалаў. Але пад'язныя дарогі хтосьці ўжо нядрэнна расчысціў. "Тут раней пачынаецца зіма", – успомніў Антошка гутарку таты з бабуляй пра тое, якую адзежу трэба ўзяць у зімовы адпачынак на Камчатку. Мора з яго схаванымі пад снегам берагамі не выклікала ў хлопчыка вялікага захаплення, нашмат больш вабілі да сябе заснежаныя вяршыні сопак.
     – Заўтра з'ездзім да Авачынскага вулкана, – сказаў Максім.
     "Забяромся на самы верх вулкана, – узрадаваўся Антошка. – І Фокс будзе з намі".
     Але ўсё атрымалася не зусім так. Да падножжа Авачынскага вулкана Максім павёз іх на машыне. Там яны апранулі лыжы і пайшлі ў гару. Вось толькі да вяршыні гэтага дзеючага вулкана яны не змаглі дабрацца. Антошка ніколі не займаўся горналыжным спортам, хоць часам з'язджаў з ледзяных горак. А заўзятых лыжнікаў, ахвотнікаў пабываць на вяршыні заснежанага вулкана, было шмат. Яны садзіліся на ўсюдыходы і іх паднімалі наверх.
     – З вышыні адкрываецца выдатны від на іншыя сопкі і Петрапаўлаўск-Камчацкі, – казалі турысты, праходзячы міма Антошкі.
     – Тата, давай пакатаемся тут, я не хачу паднімацца на вяршыню, – апраўдваўся хлопчык.
     Яму было страшна ўзбірацца на велізарную вышыню вулкана, "які дыхае парай".
     – Добра, так і зробім, – пагадзіўся тата, гледзячы на Максіма.
     Нават не ўзбіраючыся на велізарную вышыню, падарожнікі нядрэнна правялі час ля падножжа вулкана, трошкі ўзбіраючыся на яго і з'язджаючы, ні разу не зваліўшыся, не вывіхнуўшы ногі і не зламаўшы лыжы.
     – Дома будзем вучыцца катацца на горных лыжах, – паабяцаў тата. – Знойдзем дзе-небудзь добрую горачку.
     Але што ні кажы, паездка да вулкана надоўга засталася ў памяці хлопчыка. Чыстае марознае паветра, белы снег і задаволены гульнёй Фокс, які ўсюды бегаў за ім, падарылі Антошку натхненне і вельмі прыемныя ўражанні.
     Тыдзень адпачынку на Камчатцы праляцеў нібы адно імгненне. Дзе яшчэ паспелі пабываць вандроўнікі? Вядома ж, яны з'ездзілі ў галоўны горад Камчаткі – Петрапаўлаўск-Камчацкі і пазнаёміліся з яго славутасцямі. А яшчэ Максім звазіў іх на машыне на іншы бок Камчацкага паўвострава да Ахоцкага мора. Яно амаль што змёрзла. Хлопчык убачыў велізарныя глыбы, цэлыя фігурныя горы з лёду. "Пэўна, так замярзаюць бушуючыя хвалі. Як жа гэта цудоўна!" – захапляўся Антошка, назіраючы, як у лёдзе пераліваецца сонечнае святло.
     Па дарозе назад вандроўнікі праехалі міма сабачых запрэжак. Людзі каталіся на сабаках па заснежаных дарогах. Цікава!
     – Шкада, што ты не ездавы сабака, – паўшчуваў Антошка свайго сябра.
     Хлопчык бачыў з якой цікавасцю Фокс назіраў з акна машыны за незнаёмымі сабакамі, запрэжанымі ў санкі.
     Яшчэ некалькі паездак па зімовай Камчатцы, і неўзабаве вандроўнікі адправіліся ў аэрапорт, каб ляцець дадому, падзякаваўшы Максіму за ветлівы прыём і запрасіўшы прыехаць да іх у госці.
     А дома ўсё вярнулася на свае месцы. Антошка пайшоў у школу, бо пачалася новая чвэрць. "Шкада, што ўсё так хутка скончылася", – з сумам думаў хлопчык. Але ў яго галаве засталася шмат яркіх уражанняў ад паездкі па незвычайных месцах. І калі настаўніца беларускай мовы загадала дома напісаць сачыненне на вольную тэму, Антошка не змог пісаць ні аб чым іншым, як толькі пра Камчатку. Яму хацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі пра ўбачанае на той далёкай зямлі. Але пра што ж ён напісаў? Ах, гэты фантазёр! Што ж ён прыдумаў?
     Антошка напісаў, што быццам бы ён сустрэўся на Камчатцы з незвычайным хлопчыкам, які ведаў усё-ўсё пра Камчатку і нават больш. Новы сябар павёз яго да вулканаў на сабачай запрэжцы. Яны падняліся на самы верх і пачулі нечыя галасы. Самі вулканы перагаворваліся паміж сабой. Яны скардзіліся на тое, што псуецца атмасфера Зямлі, што яе лясы і рэкі забруджаны. "У нас тут, – казалі вулканы, – яшчэ не сапсаваная людзьмі прырода. Нам пашанцавала, што мы нарадзіліся не каля вялікіх гарадоў, дзе пражываюць мільёны чалавек". А яшчэ Антошка напісаў, што калі яны з новым сябрам вярталіся назад, то па дарозе ім сустрэліся дзікія жывёлы. Спачатку да іх падышоў буры мядзведзь, затым алень, воўк і ліса. Гэтыя звяры не баяліся людзей, былі прыязныя і нават праводзілі запрэжку з сабакамі да самай хаты новага сябра. Увечар гэтага ж дня сябар уладкаваў навагодні карнавал. Хлопчык вынес з хаты навагоднія ўпрыгожванні для цудоўнай Ёлачкі, якая расла ў яго двары. Звяры развесілі іх на галінках, затым гэты незвычайны хлопчык прынёс з хаты пачастункі для ўсіх гасцей. Як аказалася, новага сябра ведаюць і любяць усе жыхары Камчаткі, нават дзікія звяры.
     Усё, пра што напісаў Антошка, прачытала яго настаўніца і распавяла пра гэта дзецям. Паверылі яны Антошку ці не, мы не ведаем. Толькі прыемныя ўражанні ад захапляючага вандравання на Камчатку застануцца ў Антошкі на ўсё жыццё, і гэта відавочна.
     
      Гэты аповед на рускай мове
12.01.19
Каталог TUT.BY Rambler's Top100