Дзівосныя сны лесу - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Дзівосныя сны лесу
Дзівосныя сны лесу
     Сыплюцца сняжынкі на зямлю з нябес,
     
     Паўкрываюць коўдрай поле, луг і лес.
     Не захочуць зараз дрэвы шамацець.
     Даспадобы будзе ім у сны глядзець,
     Бачыць у снах дзівосны расквітнелы гай…
     
     Так, усё гэта будзе, толькі пачакай!
     Прыляціць Паўднёвы Ветрык малады.
     Ён узбудзіць кветкі, травы ля вады.
     Расцвітуть пралескі, зоркі-дзьмухаўцы.
     Іх пахваліць Ветрык, скажа: - Малайцы!
     
     А затым у лесе ён утворыць збор,
     Пасклікае птушак на вялікі двор.
     Іх навучыць Ветрык песенькі спяваць,
     Сонечныя промні ў госці запрашаць.
     Каб яны сагрэлі дрэвы і кусты,
     Каб Вясна прыходзіла хуценька сюды.
     
     Цяжка прадугледзіць усё ў лесе тым.
     Толькі лес той будзе вечна маладым
     З цёплым і прыемным водарам зямлі.
     Пражыве лес у шчасці доўгія гады!
12.12.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100