Тайговыя звяркі – памочнікі Дзядулі Мароза - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Тайговыя звяркі – памочнікі Дзядулі Мароза
Тайговыя звяркі – памочнікі Дзядулі Мароза
У сібірскай тайзе, дзе ўзімку бушуе мяцеліца, дзьмуць ледзяныя вятры, жывуць бурыя мядзведзі і ваўкі, лісы і расамахі, пясцы, гарнастаі і ласкі, вожыкі і мышы, вавёркі і зайцы. Шматлікія лясныя звяркі з надыходам вельмі халоднай сібірскай зімы змяняюць свае летнія кажушкі на цяплейшыя зімовыя. Ваўкі, лісы, мядзведзі, зайцы абрастаюць шчыльным мехам, які сагравае іх у зімовую сцюжу. Кажушкі некаторых звяроў святлеюць, гэта дапамагае ім маскіравацца, станавіцца незаўважнымі на белым снезе. Зайцы, пясцы, гарнастаі, ласкі, шэрыя ваўкі, нават вавёрачкі ўзімку становяцца зусім белымі.      Шмат тайговых звяроў зімуюць пад снегам у цёплых хатках – норках. Яны жывуць там да вясны. У гэты час звяры гадуюць сваіх нядаўна народжаных малянят. Так робяць краты, вожыкі і мышы, нават вялікія бурыя мядзведзі ўсю зіму спяць з медзведзянятамі ў бярлогах пад тоўстым пластом снега. У цёплых дуплах на дрэвах зімуюць са сваімі дзеткамі вавёркі, куніцы, расамахі. У такіх зімовых хатках іх малянятам цёпла і ўтульна, можна вельмі доўга спаць, уткнуўшыся носікамі ў матулін жывоцік.
     А як жа Новы год? Хіба не хочацца зусім маленькім медзведзянятам, важанятам, мышанятам і іншым звяркам атрымаць ад Дзядулі Мароза навагоднія падарункі? Вядома ж, хочацца. Нават калі звераняты зусім нядаўна нарадзіліся і яшчэ не паспелі як след падрасці.
     Аднойчы клапатлівыя бацькі захацелі раздабыць для сваіх малых навагоднія падарункі. Але як жа гэта зрабіць? Матулі ж не могуць пакінуць маленькіх дзетак у хаце адных. Яны яшчэ вельмі слабенькія, могуць застудзіцца і захварэць, калі выпадкова высунуць мыскі з хаткі і надыхаюцца халодным паветрам.
     І тады вырашылі матулі пагаварыць з вясёлымі і няўрымслівымі зайчыкамі і вавёрачкамі, у якіх зусім нядаўна нарадзіліся малодшыя брацікі і сястрычкі.
     – Дарагія нашы тайговыя зайчыкі і вавёрачкі! Вы за лета падраслі і адужэлі. Вунь якімі моцнымі і спрытнымі сталі! Калі ласка, збегайце да Дзядулі Мароза за навагоднімі падарункамі для сябе і для сваіх малодшых брацікаў і сястрычак. Кажуць, Дзядуля Мароз жыве зусім недалёка ад нас, на поўначы.
     Падумалі зайчыкі з вавёрачкамі і пагадзіліся. Перапрануліся яны ў цёплыя зімовыя адзенні і пабеглі на поўнач шукаць маёнтак Дзядулі Мароза. А дарогу да яго ім паказвалі старыя мудрыя тайговыя дрэвы. Велізарныя кедры, хвоі і елкі махалі пухнатымі галінамі ў той бок, куды зайчыкам і вавёрачкам трэба было бегчы. Цэлы дзень зайчыкі скакалі па ўзгорках і па зарослых сцяжынках, па балотных купінах, а вавёрачкі – па дрэвах. Стаміліся вандроўнікі, сэрцайкі іх змарыліся, лапкі разбалеліся. Дзе ж перадыхнуць і сагрэцца?
     – Ідзіце да мяне на мяккую падсцілку з зялёных галінак, я вас атулю і сагрэю, – прашамацела велізарная пухнатая Елка, якая расла на вялікай сонечнай паляне. – Ведаю, вы да дзядулі Мароза ў госці накіроўваецеся. Калі ласка, папрасіце ў яго для мяне і для маіх сябровак, ялінак, бліскучыя навагоднія зорачкі. Ах, як хочацца ў навагоднюю ноч быць прыгожай і прыбранай!
     Сагрэліся звераняты і, паабяцаўшы Елцы выканаць яе просьбу, далей пабеглі. І чым далей яны беглі, тым халадней ім было, а снег станавіўся больш глыбейшым і рыхлым. Цяжка зайчыкам па ім скакаць, часам нават лапы гразнуць, ды і вавёрачкам па заснежаных дрэвах скакаць не лёгка, у пухнатым снезе купацца. Але, ўсё-такі, моцныя і трывалыя тайговыя звяркі вытрымалі ўсе гэтыя цяжкасці і да вечара дабраліся да маёнтка чараўніка.
     Дзядуля Мароз, заўважыўшы нечаканых гасцей, вельмі ўзрадаваўся. Выслухаўшы іх просьбы, ён з радасцю пагадзіўся ўсё выканаць, бо заўсёды любіў дарыць падарункі самым маленькім дзеткам. Але і яму цяпер вельмі патрэбна была нечая дапамога.
     – Стары я стаў, цяжка мне ў навагоднія святы развозіць дзеткам падарункі. Не магу дачакацца, калі прыедзе Снягурка. А падарункі ўжо зараз развозіць трэба, дзеткі іх вельмі чакаюць. Коні ж мае хуткія. Яны ў адзін міг давязуць да патрэбнага месца ў тайзе. А там па глыбокім снезе паміж дрэвамі бегаць трэба, норкі ды дуплы шукаць, у дзверцы да тайговых звяроў стукацца, падарункі раздаваць. Зможаце мне дапамагчы? – спытаў Дзядуля Мароз, пагладжваючы доўгую сівую бараду і пытальна зазіраючы ў вочкі да зайчанят і ваверчанят.
     – А як жа! Вядома, зможам, Дзядуля! – адказалі звяркі.
     Яны з задавальненнем уселіся ў крыштальныя санкі разам з Дзядулем Марозам. Коні жвава рвануліся з месца і панеслі санкі ў той бок, дзе павінна было знаходзіцца вялікае тайговае мястэчка.
     Не, на просьбу ад добрай Елкі звяркі не забыліся. Дзядуля Мароз абраў для ялінак самыя прыгожыя і бліскучыя навагоднія ўборы, а разам з тым папрасіў пакласці пад ялінкі падарункі для лясных звяркоў, якія жывуць у тым самым лесе.
     Дома ў родным мястэчку зайчыкі і вавёрачкі хутка разнеслі падарункі медзведзянятам, лісянятам, ваўчанятам, важанятам, бабранятам, мышанятам і іншым маленькім зверанятам. А сваім сястрычкам і брацікам падарункі ад Дзядулі Мароза паклалі пад падушкі.
     Калі ж уся праца была зроблена, Дзядуля дастаў прыхаваныя падарункі для сваіх памочнікаў. Падзякаваўшы зайчанят і ваверчанят за дапамогу яму і клопат пра сваіх сяброў, ён пажадаў усім лясным жыхарам быць заўсёды бадзёрымі, моцнымі і адважнымі, нічога не баяцца і рабіць пабольш добрых спраў, дапамагаць сваім родным. Сказаўшы ўсё гэта, Дзядуля Мароз сеў у санкі, і тройка вараных каней памчала яго назад на Поўнач да маёнтка. А там яго ўжо чакала Снягурка, якая вярнулася з вандравання на Паўночны полюс, куды яна ездзіла па запрашэнні Снежнай Каралевы, якая дала ёй і Дзядулю Марозу новыя зімовыя адзенні для цяжкай і адказнай працы ў Навагоднія і Калядныя святы.
     
      Гэтая казка на рускай мове
14.11.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100