Чароўнае Каханне (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Чароўнае Каханне (казка)
Чароўнае Каханне (казка)
Сыходзячае Сонца, развітваючыся з Морам, напрыканцы цалавала і лашчыла яго блакітныя воды сваімі мяккімі і цёплымі прамянямі. А ганарлівае Мора, быццам зачараванае, баялася зварухнуцца, каб не спалохаць сваё Каханне і даўжэй утрымаць яго далікатнае дакрананне.      На беразе сядзеў Чалавек. Ён глядзеў удалячынь на бязмежныя абшары Мора, любуючыся барвовым заходам Сонца, і іграў нейкую чароўную мелодыю. Звонкія гукі струн яго гітары выліваліся ў празрыстыя крышталёвая ручайкі нечай пяшчоты і смутку. Яны былі такімі выдатнымі, што не маглі застацца незаўважанымі.
     Кожны, хто толькі змог у гэтыя імгненні пачуць гукі чароўнай музыкі, тут жа патанаў у салодкіх хвалях яе абаяння і дзівоснага прыцягнення. Прыціхлыя чайкі плаўна парылі вакол Музыкі, а Мора і Сонца яшчэ мацней зліваліся ў сваіх бязмежных абдымках.
     І здавалася, што нішто на свеце ніколі не зможа парушыць гэта Чароўнае пачуццё Кахання і асалоды!
     
      Гэтая казка на рускай мове
12.09.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100