Кароткі ліст іншапланетнаму сябру - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Кароткі ліст іншапланетнаму сябру
Кароткі ліст іншапланетнаму сябру
Гэта быў 3001 год. У Сусвеце працаваў бесправадны звышхуткасны інтэрнэт. Ён звязаў сто цывілізаваных планет, і дзеці, аддаленыя адно ад аднаго на мільёны светлавых гадоў, маглі мець зносіны, не выходзячы з дома.      Зямлянін Алёшка страчыў ліст свайму сябру Максу на планету Саната. Ён пісаў:
     “Нядаўна вярнуліся з продкамі з вандравання на Варту. Гэта дзіўная вельмі прыгожая планета. Спыніліся ў даліне Каменных глыбаў. Горы ззяюць і змяняюць колер, быццам зробленыя з перламутру.
     Мы частавалі мясцовых жыхароў ежай, прыгатаванай на кастры. Праўда, агню, каб развесці касцёр, на іх планеце не знайшлося. Таму мне прыйшлося злятаць за ім на планету Зун, якая знаходзіцца ў трохстах светлавых ад Варты. Гэта заняло ў мяне ўсяго дзве вартаўскія гадзіны. А яшчэ я пазнаёміўся там з класным хлопцам. Ён ужо наведаў мноства планет і абяцаў пераслаць мне найноўшую карту касмічных дарог Сусвету.
     А жыхары Варты глядзелі на наша вогнішча як на цуд. Я доўга тлумачыў ім асаблівасці агню, як і дзе яго можна выкарыстоўваць. Мы прывезлі з Варты сувеніры з мясцовага каменя. Камень вельмі незвычайны, здольны зараджацца ад энергіі нашага Сонца і асвятляць хату ўначы, нібы настольная лямпа.
     На гэтым усё. Алекс”.
     
      Гэты аповед на рускай мове
26.08.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100